Магазін кампаніі «БелАйтиТрейд» адкрыўся ў нашым раённым цэнтры.

Усяго ў рэспубліцы на сённяшні дзень ужо адкрыта сетка такіх магазінаў, а менавіта 56. Тры з іх былі адкрыты ў той дзень, 21 снежня, у раённых цэнтрах Брэсцкай вобласці, адзін з якіх – у нашым горадзе. Да паслуг пакупнікоў, як адзначыў дырэктар магазіна Уладзімір Лазавік, разумная тэхніка: тэлевізары, халадзільнікі, камп’ютары, ноутбукі, планшэты, аксесуары і інш. Акрамя таго, можна зрабіць анлайн-заказ на больш чым 20 тысяч мадэляў гэтых тавараў. І на працягу тыдня яны будуць у вас дома. Увесь тавар, між іншым, сертыфікаваны, на кожны з іх ёсць гарантыя.
На адкрыццё новай гандлёвай кропкі сабралася шмат маларытчан. Каб ім гэты дзень запомніўся, дырэкцыя магазіна прадугле­дзела конкурсную і забаўляльную праграму. Пераможцам першай былі ўручаны прызы. Адзін з іх – клавіятуру да камп’ютара ці ноутбука атрымала маларытчанка Вольга Кузьміч: яна перамагла ў конкурсе, дзе трэба было правільна вызначыць колькасць магазінаў “Лічба” кампаніі «Бел­АйтиТрейд». А Аляксандр Назарук, таксама маларытчанін, быў заахвочаны планшэтам як пераможца конкурсу сярод мужчын на лепшае веданне бытавой тэхнікі, што сёння прымяняецца. Акрамя таго, Аляксандру было дадзена ганаровае права першым наведаць магазін.
Прадстаўнікі кампаніі завяраюць, што ў “Лічбе” будуць рэгулярна практыкавацца скідкі на тавары, акцыі. Не толькі за наяўныя грошы, але і ў растэрміноўку тавар можна набыць тут і цяпер.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: Уладзімір ЛАЗАВІК уручае выйгрышны прыз Аляксандру Назаруку.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.12.2013 г. 

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

pills24.com.ua

www.steroid-pharm.com/igf-1-lr3.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!