Захавалі дрэвы ля Замшан

Падведзены вынікі абласнога конкурсу па зборы макулатуры сярод навучальных устаноў Брэстчыны “Захавай дрэва — здай макулатуру”. Збор другаснай сыравіны працягваўся з 9 верасня па 1 кастрычніка гэтага года і на Маларытчыне. У яго актыўна ўключыліся многія навучальныя ўстановы раёна. Аднак у лік пераможцаў абласнога спаборніцтва сярод сельскіх устаноў адукацыі з колькасцю вучняў да 60 чалавек выйшаў калектыў Замшанскага дзіцячага сада-базавай школы. Сіламі 43 вучняў установы адукацыі сабрана і здадзена 544 кг (у пераліку на аднаго вучня гэта складае 12,6 кг).
Па словах Мікалая Гардзеюка, дырэктара д/с-БШ, найбольш другаснай сыравіны сабралі вучні 7 класа разам са сваім класным кіраўніком Любоўю Серадой.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: вучні 7 класа Зам­шанскага д/с-БШ, пераможцы абласнога конкурсу па зборы макулатуры, з Любоўю Серадой, класным кіраўніком, і Мікалаем Гардзеюком, дырэктарам установы адукацыі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.12.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.