ШТО ПАКАЗАЎ МАНІТОРЫНГ?

Сёлета ў маі і кастрыч­ніку супрацоўнікі Мініс­тэрства ўнутраных спраў праводзілі маніторынг аб рабоце аддзела ўнут­раных спраў. Аб выні­ках яго, а таксама аб ін­шым ішла размова ў інтэр­в’ю начальніка райаддзела міліцыі Віталя Ганчарука.
— Віталь Іванавіч, калі параўноўваць грамадскую думку аб рабоце міліцыі ў маі і кастрычніку, дык якія ацэнкі Вас найбольш парадавалі як кіраўніка?
— Мне вельмі прыемна адзначыць: апошні, кастрычніцкі, маніторынг, у параўнанні з майскім, паказаў, што ўзрос давер насельніцтва да міліцыі. У маі нам давяралі 28,6% грамадзян, у кастрычніку – ужо 29,5%, што амаль на 1% больш і на 2,5% больш, чым у мінулым годзе.
Грамадзяне адзначаюць таксама, што палепшылася і аператыўнасць рэагавання на іх звароты, але разам з тым мяне вельмі ўсхвалявала наступная пазіцыя. На пытанне “Ці даводзілася Вам звяртацца за дапамогай да супрацоўнікаў службы “102”, і наколькі аператыўна там адрэагавалі на ваш званок?” 1,1% грамадзян адзначылі, што рэагавання не дачакаліся і больш не звярталіся. Калі ў час ранейшага маніторынгу такога зафіксавана не было, дык цяпер, на жаль, грамадзяне адзначылі такі прабел у нашай рабоце.
— Акрамя таго, што грамадзяне ацанілі работу супрацоўнікаў райаддзела міліцыі, напэўна, выказвалі і шэраг прапаноў ці пажаданняў. Якія, у прыватнасці?
— Многія грамадзяне выказалі пажаданне праводзіць больш гутарак з вучнямі школ аб шкодзе п’янства, курэння, прафілактычных мерапрыемстваў па пытаннях правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Участковым інспектарам грамадзяне падказваюць больш праводзіць гутарак з насельніцтвам на сваіх адміністрацыйных участках. А вось у мэтах павышэння бяспекі дарожнага руху рэкамендуюць праводзіць растлумачальную работу сярод пешаходаў і веласіпедыстаў аб неабходнасці абазначыць сябе святлоадлюстравальнымі прадметамі, прыцягваць да адказнасці веласіпедыстаў і пешаходаў, якія пераходзяць праезную частку дарогі ў нецвярозым стане, парушаючы тым самым правілы дарожнага руху. Жыхары в. Хаціслаў выказалі пажаданне аб усталяванні ў вёсцы пешаходных дарожак на вуліцы Усходняй. Такое ж пажаданне было выказана і жыхарамі в. Дворышча. Інфармацыю мы накіравалі ў ДРБУ-179, у сельвыканкамы і спадзяемся, што сумеснымі намаганнямі пажаданні грамадзян будуць рэалізаваны. Што датычыць выказаных просьб яшчэ, дык не магу не сказаць, што жыхары Маларыты папрасілі аб неабходнасці забяспечыць ахову грамадскага парадку ў позні час у раёне райпаліклінікі, дзе, на думку іх, вельмі непрыстойна паводзяць сябе маладыя людзі. Наконт гэтага прыняты таксама арганізацыйныя меры, просьба даве­дзена да падраздзяленняў аховы, участковых інспектараў міліцыі.
— Віталь Іванавіч, 2013 яшчэ не закончыўся, але ўсё роўна ўжо можна сказаць аб тым, якая служба, на Вашу думку, спрацавала найлепш?
— Вялікі ўклад у паспяховую работу аддзела ў цэлым унеслі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Выкрывальнасць злачынстваў склала 73%. Хачу адзначыць, што сярод злачынстваў, якія пакуль не выкрытыя, няма асоба цяжкіх. У большасці сваёй гэта крадзяжы і інш.
Нядрэнна таксама спрацавалі і ўчастковыя інспектары.
— Хутка навагоднія святы. Пра што Вы хацелі б напомніць, пажадаць жыхарам нашага раёна?
— Хацелася б, каб кожны памятаў, што святы арганізоўваюцца не толькі для іх, але і для ўсіх. Таму трэба старацца не сапсаваць нікому настрой. Не гавару ўжо пра тое, што забараняецца прыносіць з сабою спіртное і распіваць яго ў грамадскіх месцах, нельга карыстацца піратэхнічнымі сродкамі ў начны час.
А пажадаць хачу ўсім жыццялюбства, здароўя, дабрабыту, ну і, вядома ж, законапаслухмянасці.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік райаддзела міліцыі Віталь ГАНЧАРУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.12.2013 г.

Добавить комментарий


http://pharmacy24.com.ua

www.best-cooler.reviews/orca-vs-yeti-coolers-debate/

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!