Новы год прыносіць радасць

Год 2013-ы адлічвае свае апошнія дзянькі. І гэтыя дзянькі напоўнены асаблівай атмасферай веры ў навагоднія цуды. Асабліва чакаюць святочных сюрпрызаў дзеці. Для 92 хлопчыкаў і дзяўчынак з абмежаванымі магчымасцямі і 47 дзяцей-сірот навагодняя казка пачалася яшчэ 26 снежня. Свае карнавальныя агні для іх запаліла дабрачынная ёлка.
Пачалася святочная праграма з віншаванняў. Пажадаць хлопчыкам і дзяўчынкам здароўя, поспехаў ва ўсім, добрага настрою і ажыццяўлення ўсіх самых запаветных мар і жаданняў, якія загадалі дзеці галоўнаму чараўніку – Дзеду Марозу, прыйшоў да іх на свята старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей. А потым былі для дзетвары сапраўдныя сюрпрызы. На сцэну вялікай залы гарадскога Дома культуры запрашаліся ўдзельнікі конкурсу “Міліцыя вачамі дзяцей” і акцыі “Напішы пісьмо вадзіцелю”. Дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак – і выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў, і вучні школ — атрымлівалі прызы. Без святочнага падарунка, між іншым, не засталіся і гледачы ў зале. Для іх творчы калектыў “Каламбур” Цэнтра дадатковага навучання дзяцей і моладзі падрыхтаваў вясёлую і відовішчную казку пра Нязнайку.
Дружнымі апладысментамі праводзілі дзеці юных артыстаў і сустракалі на сцэне Мяцеліцу і Дзеда Мароза. Яны адкрывалі новую старонку святочнай праграмы – карнавал ля прыгажуні-ёлкі. Хлопчыкаў і дзяўчынак сабраў дружны навагодні карагод. Для іх, падпарадкоўваючыся чароўнаму святочнаму настрою, ажылі казкі. Пагуляць у розныя гульні прыйшлі Снегавік, Мадам Мухаморына. Нават Баба Яга пажадала стаць з дзецьмі ў карагод. Але самымі чаканымі на свяце былі, вядома ж, Дзед Мароз і Снягурка. Яны, безумоўна, прыйшлі з вялікім мяшком падарункаў. Зрабіць гэты мяшок важкім дапамог райвыканкам, выдзеліўшы сродкі на тое, каб ні адзін з удзельнікаў дабрачыннай ёлкі не застаўся без падарунка.
Дзеці шчыра радаваліся казцы. Глядзела на іх і думала: няхай гэтая казка жыве ў кожным з іх даўжэй, і няхай кожнаму з іх Новы год прынясе шчасце!
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час дабрачыннай ёлкі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 28.12.2013 г.

Добавить комментарий


https://progressive.ua

здесь www.fashioncarpet.com.ua

np.com.ua/teplovoe-oborudovanie/plity-indukcionnye.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!