У раёне вызначылі “Настаўніка года”

За некалькі дзён да Новага года ў раённай гімназіі праходзіў фінал раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работні­каў “Настаўнік года”.Такое спаборніцтва — заўсёды сур’ёзнае выпрабаванне для кожнага, хто сее разумнае, добрае, вечнае.
Упершыню спаборніцтва праводзілася па 7 намінацыях.На папярэдніх этапах журы конкурсу ацэньвала адкрытыя ўрокі ў сваім і незнаёмым класах (групах), відэаўрок (занятак), педагагічнае эсэ, вопыт ўласнай педагагічнай дзейнасці. У фінале спаборніцтва Мікалай Клебановіч (настаўнік матэматыкі Лукаўскай СШ, намінацыя “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка), Наталля Асіпук (настаўніца беларускай мовы і літаратуры раённай гімназіі, намінацыя “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура”), Людміла Ярмашук (настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2,намінацыя “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура”), Леся Уласюк (настаўніца музыкі СШ №1, намінацыя “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”), Ларыса Дэйнак (выхавацель я/с №6, намінацыя “Выхавацель дашкольнай адука­цыі”), Іна Лаўрэнцьева (выхавацель я/с №2, намінацыя “Выхавацель дашкольнай адукацыі”), Людміла Сарачук (музычны кіраўнік я/с №4, намінацыя “Выхавацель дашкольнай адукацыі”) творча самапрадстаўляліся на сцэне з выкарыстаннем рэсурсаў мультымедыя,адказвалі на пытанні педагагічнай размінкі. Акрамя таго, пра канкурсантаў цікава, ярка, запамінальна на сцэне апавядалі педагагічныя і вучнёўскія калектывы ўстаноў адукацыі.
-Конкурс яшчэ раз пераканаў, — кажа Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, — што не бяднее Маларытчына на таленавітых, творчых, эрудзіраваных педагогаў. Усе канкурсанты прадэманстравалі прафесіяналізм, педагагічную кампетэнтнасць, адданасць абранай прафесіі і бязмежную любоў да дзяцей.
* * *
На абласным этапе конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года” Маларытчыну будуць прадстаўляць у сваіх намінацыях педагогі: Мікалай Клебановіч, Наталля Асіпук, Леся Уласюк і Людміла Сарачук.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: удзельнікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.01.2014 г.

Добавить комментарий


www.np.com.ua/moechnoe-oborudovanie/mashiny-posudomoechnye-kupolnye.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!