На выпадак аб’яўлення мабілізацыі неабходныя практычныя навыкі атрымалі ўсе, хто быў задзейнічаны ў штабной трэніроўцы

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці пад кіраўніцтвам Казіміра Лапіча, старшыні райвыканкама, у раёне была арганізавана штабная трэніроўка. Тэма мерапрыемства, якое праводзіцца раз на год, — фарміраванне штаба раёна.
На базе адной з устаноў адукацыі райцэнтра быў разгорнуты пункт прыёму асабовага саставу. У мерапрыемствах былі задзейнічаны: адказныя асобы райвыканкама, прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыята, аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, пагранічнай службы “Маларыта”, міжраённага аддзела КДБ, аддзела адукацыі, спорту і турызму, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва… Усяго ў штабной трэніроўцы было задзейнічана амаль 50 чалавек.
Па ацэнцы прадстаўніка ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці былі дасягнуты запланаваныя вынікі. Асабовы састаў, які прымаў удзел у трэніроўцы, атрымаў неабходныя практычныя навыкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымкУ: у час правя­дзення штабной трэніроўкі на Маларытчыне.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.01.2014 г. 

Добавить комментарий


vernee apollo lite обзор

ковры с длинным ворсом киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!