Дабрачынны візіт

Пасяліць у сэрцы кожнага дзіцяці радасць каляднага свята, дапамагчы тым хлопчыкам і дзяўчынкам, сем’і якіх па розных прычынах апынуліся ў праблемных сітуацыях, паверыць, што мары, калі нечага вельмі захацець, абавязкова здзяйсняюцца, – менавіта на гэта і была разлічана акцыя “Нашы дзеці”, якая пачала крочыць па краіне яшчэ задоўга да Новага года. Прынялі свой удзел у гэтай акцыі і многія рэлігійныя суполкі. Адгукнуўшыся на заклік, свае падарункі мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям раёна падрыхтавала суполка Хрысціян веры евангельскай. Прадстаўнікі яе разам з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргеем Строкам і дырэктарам сацыяльна-педагагічнага Цэнтра Юліяй Крэнь пабывалі ў 10 сем’ях у Маларыце і вёсцы Збураж. У кожным доме яны пакінулі прадуктовыя наборы, якія, безумоўна, парадавалі і дзяцей, і дарослых. Яшчэ 8 сямей атрымалі падарункі ад суполкі Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, якія таксама пабывалі ў дамах маларытчан са святочнымі віншаваннямі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у адным з дамоў атрымліваюць калядныя падарункі ад прадстаўнікоў суполкі Хрысціян веры евангельскай.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ»  11.01.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


читайте здесь pharmacy24.com.ua

Akaso X5C Quad Copter

Битумная черепица Katepal Classik KL