Ручка “Паркер” дапаможа на ЦТ!

Нягледзячы на тое, што навагоднія святы, можна сказаць, ужо амаль у мінулым, сезон падарункаў працягваецца. Не так даўно “раёнка” пісала пра сумесную экскурсію вучняў сярэдняй школы № 2 г. Маларыты і велікарыцкіх школьнікаў у сталіцу, дзе разам з іншымі славутымі мясцінамі Мінска школьнікі наведалі Парламент Беларусі. Ініцыятарам азнаямляльнай экскурсіі стаў Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу нашай рэспублікі. Усе ўражанні, якія засталіся ад наведвання Мінска, вучням было прапанавана выказаць у пісьмовай форме. Самыя лепшыя і арыгінальныя сачыненні не засталіся без узнагарод. Адну з іх з рук Уладзіміра Іванавіча атрымала велікарыцкая школьніца, а каб уручыць другую ўзнагароду Ганне Чурык, вучаніцы другой гарадской школы, дэпутат наведаў гэтую навучальную ўстанову ў калядныя дні.
— Для моладзі расчынены ўсе дзверы, у тым ліку і дзверы беларускага Парламента. Такія экскурсіі патрэбны для таго, каб дапамагчы вам зрабіць галоўны выбар – будучай прафесіі, — звяртаўся да вучняў Уладзімір Пузырэўскі. – І я маю намер працягваць гэтую акцыю. У рамках яе ў бліжэйшыя гады маларыцкія школьнікі таксама наведаюць шмат цікавых месцаў нашай краіны.
У падарунак за творчасць Аня Чурык атрымала ручку “Паркер”, якая згодна з пажаданнямі дэпутата, дапаможа вучаніцы 11 класа добра здаць выпускныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне. У сустрэчы з вучнямі другой гарадской школы прынялі ўдзел таксама старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, які прэзентаваў школе кнігу, і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Лаўрэенка.
Дар’я ЛУЦЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.01.2014 г.

Добавить комментарий


там iwashka.com.ua

best-cooler.reviews

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!