Пад святлом Віфлеемскай зоркі

На свята Раст­ва ў ГДК прайшоў тэатралізаваны канцэрт “Гісторыя, расказаная анёламі”. Прысутных у зале, каб пачуць гімны ў славу Божую, як ніколі,сабралася многа. Мерапрыемства падрыхтавалі выкладчыкі і навучэнцы школы мастацтваў сумесна з хорам Ня­дзельнай школы Свята-Мікалаеўскай царквы райцэнтра (рэгент – Ала Струнец) пры ўдзеле ГДК і СШ №1. У песнапеннях, вершах, танцах, інсцэніроўках амаль паўтары гадзіны на сцэне ўслаўляўся народжаны Бог,гучалі пажаданні прысутным дабрабыту, міру, шчасця і здароўя… Нікога не пакінулі абыякавым выступленні ўсіх ўдзельнікаў святочнай праграмы. А фінальную песню мерапрыемства спявала разам уся зала.
Затым з прыві­таль­ным словам і шчырымі віншаваннямі са светлым Хрыстовым нараджэннем да прысутных звярнуўся іерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі.
— Бог паслаў свайго Сына на зямлю, — сказаў айцец Віктар, — каб збавіць людзей ад граху, дараваць сэрцу чалавека спакой, а яго несмяротнай душы – надзею на выратаванне для вечнага жыцця. Хрыстос нарадзіўся ў абліччы чалавека, каб наблізіць усіх нас да Бога. Няма мэты больш светлай, як жыць дзеля Усявышняга…
Жадаю, каб у гэтыя святыя дні кожны з нас дарыў родным, блізкім і ўсім людзям са­праўдную любоў, дабрыню, узаемную пашану і разуменне. Спадзяюся, што ўсе мы напоўнім гэты асаблівы час толькі добрымі справамі і выдатнымі поспехамі ў вучобе і працы, учынкамі міласэрнасці і шчыраю малітваю.

* * *
У фае ГДК экспа­на­валася выстава малюнкаў “Божае Раство” вучняў выяўленчага аддзя­лення школы мас­тацтваў і работы ўдзельнікаў гуртка “Святло творчасці”, які існуе пры Свята-Мікалаеўскім храме Маларыты.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час тэатра­лізаванага канцэрта ў ГДК на Раство; выстава «Святло творчасці».
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.01.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


подробнее www.fashioncarpet.com.ua

best-cooler.reviews/category/lund/

www.np.com.ua/equipment.html