Алімпіяднікі вобласці прыехалі ў Маларыту

Наш раённы цэнтр стаў месцам правядзення ІІІ абласнога этапа рэспубліканскіх алімпіяд па гісторыі і грамадазнаўству, які праходзіў на базе дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Удзел у алімпіядах па вучэбных прадметах прынялі 129 вучняў 10-11 класаў навучальных устаноў Брэсцкай вобласці.
— Кожны год мы стараемся право­дзіць абласныя алім­піяды, якія арганізоўваюцца не толькі для таго, каб выявіць лепшых з лепшых вучняў, але і пазнаёміць іх з культурнымі каштоў­нас­цямі краі­ны ў новых рэгіёнах. Паколькі ў Брэсце і Баранавічах школьнікі вобласці бываюць часцей, на гэты раз, у Год гасціннасці, вырашылі даць магчымасць удзельнікам алімпіяды пазнаёміцца з малавядомым ім, але цудоўным Маларыцкім раёнам, дзе ёсць добрая база для правядзення такіх мерапрыемстваў, — адзначыў упаўнаважаны прадстаўнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Аляксей Вайтовіч.
Школьнікі, якія сваёй перамогай у ІІ (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды заваявалі права ўдзелу ў абласной алімпіядзе, на працягу чатырох дзён не толькі дэманстравалі свае тэарэтычныя і практычныя веды, але і знаёміліся з гісторыяй і культурай Маларытчыны. Сярод удзельнікаў алімпіяды былі і вучні навучальных устаноў раёна – Сафія Шараварына з раённай гімназіі, Руслана Сымонік і Вікторыя Канашук з Олтуша, Кацярына Чуль і Таццяна Сымонік з Ланской.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час алімпіяды ў ліцэі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 18.01.2014 г.

Добавить комментарий


консультация на сайте techno-centre.niko.ua

https://agroxy.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!