Наш край прыцягальны

Кожны народ мае свой непаўторны характар, свае асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад іншых народаў. Працавітасць, талерантнасць, міралюбнасць, памяркоўнасць, добразычлівасць– вось адны з галоўных рыс беларускага нацыянальнага характару. А яшчэ сюды неабходна дадаць гасціннасць. Іншаземцы, што прыязджаюць да нас у раён, часта адзначаюць у першую чаргу менавіта гэтую рысу менталітэту. Калі госці з іншых краін маларытчаніна спытаюць, як прайсці ці праехаць некуды, ён часта не толькі падрабязна растлумачыць, але яшчэ і пакажа дарогу.
Маларытчына заўсёды рада гасцям.
— У нас ёсць што паказаць і паглядзець, — кажа Таццяна Свірыда, дырэктар Маларыцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. – Наш раён не толькі багаты на народныя таленты. Ён – адзін з самых маляўнічых і непаўторных куточкаў Заходняга Палесся, край, які мае своеасаблівую гісторыю і культуру.
На тэрыторыі раёна створаны заказнікі: рэспубліканскага значэння “Лукава” і мясцовага – “Гусак” і “Хмялёўка”. Таксама ёсць помнікі гісторыка-культурнай спадчыны, найважнейшымі з якіх з’яўляюцца: садова-паркавы ансамбль “Руда” ў в. Вялікарыта (XIX — XX стст.); цэрквы (XVII — XIX стст.) у г. Маларыта, вёсках Дарапеевічы, Ляхаўцы, Олтуш, Хаціслаў, Чарняны і Гвозніца; шматлікія помнікі археалогіі і гісторыі; унікальныя прыродныя аб’екты — помнікі прыроды: “Цар-дуб”, “Дуб-патрыярх”, астраўныя ельнікі, макранскі стэп, Мелавая гара, чорныя бярозы і іншае. Многія з гэтых аб’ектаў уваходзяць у дзеючыя турыстычныя маршруты раёна:
1. “Ёсць на зямлі месцы для ўсіх плямёнаў святыя” — г. Маларыта (Свята- Мікалаеўская царква) — Курган Славы — в.Олтуш (Свята-Спаса-Праабражэнская царква) — в.Арэхава (музей А.С.Пушкіна, помнік А. В.Сувораву).
2. “Блакiтныя вочы зямлi Маларыцкай” — г. Маларыта (р. Рыта) — в. Дворышча (возера Малое) — в. Олтуш (возера Олтушскае) — в. Арэхава (возера Арэхаўскае, экалагічная сцежка “Арэхава”, дэндрарый Арэхаўскай СШ.)
3. “Маларытчына няскораная” — г. Маларыта – чыгуначны вакзал — в.Мельнікі–в. Хаціслаў.
4. “Край мой там, дзе Рыта льецца” — г.Маларыта (раённы Цэнтр народнай творчасці) — цар-дуб, дуб-патрыярх, в.Дубічна — в.Пажэжын (краязнаўчы музей) — в. Вялікарыта (парк-сядзіба Траякуравых, помнік Вользе Абрамук, радзіма мастака М. Селяшчука).
5. “Партызанскімі сцежкамі мінулага” — г.Маларыта (музей баявой славы СШ № 1, музей баявой славы СШ № 2) — панскі сад в.Макраны — в.Боркі — в. Ст. Забалацце — в. В. Паўлопаль (музей баявой славы).
-Для далейшага развіцця турызму ў раёне створаны каардынацыйны савет па турызме, у склад якога ўваходзіць 7 чалавек, — гаворыць Алена Сіжук, інструктар-метадыст Маларыцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. — Яго пасяджэнні праводзяцца 4 разы на год. Акрамя таго, уве­дзена штатная адзінка па турызме ў фізкультурна-спартыўным клубе. У 2013 г. турысцка-экскурсійных паслуг у раёне аказана на суму 120 млн. руб.
З 2008 года гасцінна прымае наведвальнікаў аграсядзіба “Хатні ачаг” у в. Лукава, з 2012 г. – “Крайняя хата” ў в. Гусак. Гэтыя дзве аграсядзібы карыстаюцца папулярнасцю ў грамадзян нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа. Не раз іх гаспадары ў свой адрас чулі словы падзякі за гасціннасць, сардэчнасць і цёплы прыём. На тэрыторыі раёна таксама яшчэ зарэгістраваны: аб’ект агратурызму ў в.Лукава, сядзіба “Сёмуха” ў в. Макраны (зарэгістравана ў лістападзе 2013 г.).
Гасцей на Маларытчыне заўсёды чакаюць раённая станцыя турызму і краязнаўства ў в. Олтуш, паляўнічая гаспадарка ў вёсцы Арэхава, а таксама аб’екты прыдарожнага сэрвісу: кафэ “Атаман” (траса М-17),  кафэ “Кацюша”(в.Чарняны)… Ёсць дзе ў нашым раёне размясціцца і на ноч. Усе неабходныя ўмовы створаны ў гасцінічных нумарах СЗАТ “КварцМелПрам” (6 нумароў, 13 месцаў) у в. Хаціслаў, у гасцініцы райцэнтра “Юбілейная” (45 месцаў).
Неабходна дадаць яшчэ, што Маларыцкі раён уваходзіць у турыстычную зону “Белае возера” еўрарэгіёна “Буг”.
* * *
Тых, хто наведвае наш раён, павінна зацікавіць і наступная інфармацыя. У 2011 г. на базе Арэхаўскай СШ створана вучэбная экалагічная сцежка, у 2012 г. — на базе Чарнянскае СШ і на тэрыторыі СШ №2. У сакавіку 2013 г. ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” уладкаваў эколага-турыстычны маршрут-сцежку “Дубавая” ў заказніку мясцовага значэння “Гусак”. Распрацаваны 2 трансгранічныя зялёныя маршруты з наведваннем Украіны ў рамках праграмы “Добрасуседства”.
* * *
Наш край прыцягальны. Ён мае сваю асаблівую аўру. Праехаўшы па тэрыторыі раёна, можна наталіць смагу пазнання новым і пакуль што ня­зведаным, наблізіцца да разгадкі яе незлічоных таямніц.
Маларытчына сардэчна чакае гасцей і шчыра запрашае!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Свірыда і Алена Сіжук,прадстаўнікі Маларыцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.01.2014 г. 

Добавить комментарий


220km.net/

В интеренете нашел нужный веб портал со статьями про c3 aircross www.citroen.niko.ua
russian date sites
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!