Атамная будучыня Беларусі

Практыка правядзен­ня адзіных Дзён інфарма­вання трывала ўвайшла ў жыццё працоўных ка­лектываў Маларытчыны. Для іх максімальна поўнага ахопу пры рай­вы­канкаме цяпер створана і дзейнічае 7 інфармацыйна-прапа­ган­дысцкіх груп. Яны ў рамках чарговага адзінага Дня інфарма­вання насель­ніцтва, які меў назву “Культура бяспекі ў сферы вытворчасці энергіі на Беларускай АЭС”, правялі планавыя сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна. Раённую гімназію наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам Казіміра Лапіча, стар­шыні райвыканкама, у складзе Сяргея Свянцецкага, начальніка аддзела пагранічнай службы “Маларыта”; Алены Цімашэнкі, старшыні райспажыўтаварыства; Віталія Ганчарука, на­чальніка РАУС; Анатолія Клюнчыка, начальніка раённага вузла сувязі. Казімір Віктаравіч падрабязна расказаў пра будаўніцтва атамнай станцыі, цяперашні стан спраў на ёй.
АЭС Беларусі неабходна, таму што альтэрна­тыўнымі крыні­цамі энер­ганось­бітаў нашай эканоміцы цяпер цяжка абысціся. На Беларусі мала ў год вятроў патрэбнай сілы,бясхмарных дзён, няма таннай нафты, прыліваў, хуткіх рэк, на якіх можна ўзводзіць адпаведныя віды электрастанцый. Таму будаўніцтва АЭС — правільны варыянт, своечасовы і надзённы.
Даведка: Па дадзеных МАГАТЭ, сёння ў свеце эксплуатуецца 435 ядзерных энергаблокаў. Беларуская АЭС будуецца за 18 кіламетраў ад гарадскога пасёлка Астравец (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 гігавата. Згодна з планамі, першы блок АЭС павінен быць уве­дзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2018 г., другі — не пазней чым у ліпені 2020 г.
Сабекошт электраэнер­гіі, што будзе выпрацоў­вацца на станцыі, у 2-3 разы стане таннейшым у параўнанні з сабекоштам электраэнергіі, якая выпрацоўваецца на парагазавых і вугальных станцыях, у супастаўных умовах. Плануецца, што пасля ўводу ў эксплуатацыю двух энергаблокаў Беларускай АЭС, гадавы аб’ём закупак прыроднага газу скароціцца на 5 млрд. куб. м. Тым самым з пускам атамнай электрастанцыі Беларусь зможа амаль на чвэрць скараціць куплю расійскага газу. Праект АЭС-2006, які рэалізоўваецца ў Бе­ларусі, адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ, адрозніваецца павышанымі характарыс­тыкамі бяспекі і тэхні­ка-эканамічнымі паказ­чыкамі. Асноўнымі пера­вагамі гэтага праек­та з’яўляюцца высокая ступень абароны, забяспечаная за кошт выкарыстання незалежных каналаў актыўных і пасіўных сістэм бяспекі. Найбольш важнай асаб­лівасцю канструкцыі праекта Беларускай атамнай электрастанцыі з’яўляецца немагчымасць пападання ра­дыя­­цыі ў прыроду пры розных аварыях. Бу­даўніц­тва АЭС зробіць эканоміку больш канкурэнтназдольнай, захаваць эканамічную бяспеку краіны прынясе карысць яе бюджэту, а значыць і кожнаму з нас.
…У канцы сустрэчы члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні прысутных.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення адзінага Дня інфармавання ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.01.2014 г.

Добавить комментарий


kompozit.ua

bestseller-sales.com/best-sellers-movies/action/

http://bestseller-sales.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!