ФУНДАМЕНТАЛЬНАЕ ЗВЯНО

Вядома, што фундамент любога будынку з’яўляецца асновай, на якой узводзяцца і трымаюцца будаўнічыя канструкцыі. У эканоміцы дзяржавы адным з важнейшых элементаў такога фундамента з’яўляецца будаўнічая галіна. Час, як бы гэта банальна ні гучала, не стаіць на месцы, свет патрабуе ўсё больш пашыранай вытворчасці. І, у першую чаргу, гэта датычыцца сельскай гаспадаркі. Актывізацыя развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна паставіла перад намі задачу па выкананню аб’ёмаў будаўнічых работ, якія патрабуюць ад калектыву ПМК-20 вялікай напружанасці сіл. За апошнія гады колькасць работнікаў, якія працуюць на прадпрыемстве, скарацілася, але гэта зусім не сведчыць пра тое, што такая абставіна нейкім чынам паўплывала на прадукцыйнасць працы. Паўсюднае прымяненне новых тэхналогій, сучаснага тэхналагічнага абсталявання, сродкаў малой механізацыі, а таксама ўдасканальванне метадаў упраўлення і арганізацыі працы дазваляе з меншай колькасцю выконваць адны і тыя ж аб’ёмы будаўнічых работ. А гэта, у сваю чаргу, значна павялічвае выпрацоўку на аднаго работніка.
За мінулы год колькасць кадравага саставу ПМК-20 зменшылася больш чым на 70 чалавек, аднак аб’ёмы выкананых будаўніча-мантажных работ уласнымі сіламі ў параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года выраслі на 136,4% і склалі 67,8 мільярда рублёў. Прадукцыйнасць працы на 1 работніка склала 263 мільёны рублёў, ці 175,3% да ўзроўню мінулага года. Выручка на аднаго працуючага склала 307 мільёнаў рублёў – 107,3% да задання. Прадукцыйнасць працы па дабаўленаму кошту пры прагнозе 117,7 мільёна склала 122 мільёны рублёў, альбо 103,7%, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг – 10,5%.
Калектыў прадпрыемства паспяхова выканаў асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Мадэрнізаваны раствора-бетонны вузел, куды ўкладзена 234 мільёны ўласных сродкаў. У арганізацыі вядзецца работа па эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў. Летась паказчык па энергазберажэнню перавыкананы амаль у 2 разы. За мінулы год было зрасходавана 3150 тон цэменту, 910 тысяч штук цэглы, 13100 тон шчэбню, 12370 метраў квадратных керамічнай пліткі.
У лесапільным і сталярным цэхах было перапрацавана 2100 метраў кубічных лесаматэрыялу і выпушчана 1360 метраў кубічных піламатэрыялаў. Перавезена 188 тысяч тон грунту. Такая эканоміка нас поўнасцю задавальняе.
Вядома, аптымізацыя колькасці кадравага саставу – задача вельмі складаная, але жыццёва неабходная, бо гарантам стабільнага функцыянавання прадпрыемства з’яўляецца наяўнасць партфеля заказаў, запоўненага дагаворамі і які дазваляе забяспечыць у поўным аб’ёме працай калектыў. І калі партфель паўпусты, то гэта выклікае трывогу.
Неабходным аб’ёмам будаўніча-мантажных работ у раёне летась калектыў не быў забяспечаны. Аднак работнікі ПМК-20 удзельнічалі ў будаўніцтве 40-кватэрнага жылога дома ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна, 60-кватэрнага жылога дома ў г. Бяроза, свінаводчага комплексу вёскі Сычава Жабінкаўскага раёна, шматкватэрнага жылога дома ў Брэсце. Працавалі і на іншых невялікіх аб’ектах. Усяго было асвоена 7 мільярдаў рублёў, што складае 11% ад усяго аб’ёму выканання будаўніча-мантажных работ.
Пытанне канкрэтнага плана работ на 2014 год пакуль яшчэ застаецца адкрытым. Але як бы там ні было, няхай і з некаторым спазненнем, аб’ём работ будзе сфарміраваны і патрэбуе, як і ў папярэднія гады, зладжанай работы ўсіх звенняў нашага калектыву. Выканаць яго – справа гонару будаўнікоў ПМК-20.
Уладзімір ГРЫШЧУК, начальнік Маларыцкай ПМК-20.
НА ЗДЫМКУ: новы 45-кватэрны дом па вул. Савецкай у Маларыце, здадзены ў эксплуатацыю ў 2013 годзе.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 22.01.2014 г. 

Добавить комментарий


https://www.etalon.com.ua/

best-mining.com.ua

ковры на пол
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!