Душавыратавальныя сустрэчы

Маладзёжны рух у імя свяціцеля Мікалая,архіепіскапа Мір Лікійскага Цудатворцы, пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты існуе з 15 лістапада 2006г. (Старшынёй з моманту яго стварэння з’яўляецца Вольга Андраюк). Цяпер у радах брацтва налічваецца 30 чалавек ва ўзросце ад 13 да 35 гадоў. Членамі праваслаўнага руху з’яўляюцца ў асноўным вучні ўстаноў адукацыі райцэнтра. Юнакі і дзяўчаты збіраюцца разам у першую і трэцюю нядзелю месяца. Яны сумесна выдаюць і распаўсюджваюць праваслаўны маладзёжны лісток “Брацкая пялёстка”, праводзяць разам адпачынак, творчыя вечары, тэатралізаваныя пастаноўкі і ранішнікі, падтрымліваюць сувязі з іншымі брацтвамі. Акрамя таго, члены праваслаўнага маладзёжнага руху пастаянна сустракаюцца з іерэем Віктарам Паляцілам, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі. Нядаўна адбыўся чарговы дыялог з маладымі людзьмі па пытаннях праваслаўнай веры, аб сэнсе жыцця, ролі і прызначэнні чалавека на зямлі.
На здымку: іерэй Віктар Паляціла праводзіць сустрэчу з членамі маладзёжнага руху ў імя свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскага Цудатворцы, што існуе пры Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыты

Опубликовано в «ГЧ» 22.01.2014 г. 

Добавить комментарий


узнать больше

Был найден мной классный интернет-сайт , он описывает в статьях про велосипед Comanche Indigo Fs https://velotime.com.ua/product/comanche-indigo-fs/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!