Святло Каляднай зоркі

У дзіцячай бібліятэцы г. Маларыты падведзены вынікі конкурсу “Лепшы чытач праваслаўнай кнігі”, які быў прымеркаваны да 1025-годдзя хрышчэння Русі. У ім прынялі ўдзел вучні 1-9 класаў устаноў адукацыі райцэнтра. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўключыліся ў чытацкі марафон. Аднак лідарамі па колькасці прачытаных праваслаўных кніг сталі: Вікторыя Захарчук (6 “А” клас, СШ №1), Аляксандр Леўшакоў (3 “А” клас, СШ №1), Анжаліка Ярашук (6 “Б” клас, раённая гімназія), Аляксандра Галавей (2 “Б” клас, СШ №2), Настасся Пятручык (2 “Б” клас, СШ №1), Вольга Крываблоцкая (5 “А” клас, раённая гімназія), Лізавета Паско (2 “Б” клас, раённая гімназія), Яўген Корзан (2 “Б” клас СШ №1), Юлія Базылева (6 “А” клас, СШ №1), Неаніла Шыгімага (9 “Б” клас,СШ №2).
Іерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, узнагародзіў лепшых аматараў правядзення вольнага часу за кнігай за актыўнае наведванне бібліятэкі.
Гэтае мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы прайшло ў рамках калядных штогадовых сустрэч. Яно традыцыйна збірае шмат юных чытачоў і іх бацькоў. Лепшыя сябры кніг Маларыты не толькі атрымалі ўзнагароды. Яны таксама праглядзелі кароткія відэафільмы, якія расказвалі пра нараджэнне Ісуса Хрыста, праслухалі міні-лекцыю айца Віктара Паляцілы, атрымалі адказы на пытанні, якія хвалявалі.
На здымку: сустрэча з іерэем Віктарам Паляцілам, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, у дзіцячай бібліятэцы райцэнтра.

Опубликовано в «ГЧ» 22.01.2014 г. 

Добавить комментарий


http://medicaments-24.com

https://shtory.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!