У штатным рэжыме

Работнікам камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Маларыцкая ЖКГ”, ад якіх залежыць парадак на вуліцах горада, цяпер не пазайздросціш. Снег, што выпаў у другой палове студзеня, дабавіў клопатаў і ім, і дарожнікам. Але яны былі падрыхтаваны да напружанай работы. Загадзя была адрамантавана і падрыхтавана адпаведная тэхніка.
— Калі снегапад, работы па ўборцы ад снегу вуліц райцэнтра праводзяцца з 4.30 гадзін раніцы да 14.30, — кажа Уладзімір Сахарчук, начальнік участка добраўпарадкавання, санітарнай ачысткі і лазневай гаспадаркі ЖКГ. – Пры неабходнасці, і больш часу. Для гэтага ў нас задзейнічана 19 адзінак тэхнікі: 10 – снегаўборачных (2 з іх — трактары, якія ачышчаюць вузкія тратуары, пешаходныя дарожкі), 2 – раскідвальнікі пяску, 3 – пагрузчыкі. 4 адзінкі пастаянна працуюць на вывазе снегу на пляцоўку для часовага яго складзіравання, што знаходзіцца ў раёне ветэрынарнай станцыі.
Між іншым, да зімы камунальнікі нарыхтавалі 270 тон пясчана-солевых сумесяў. Цяпер ідзе нарыхтоўка яшчэ 210 тон. Уборка горада ад снегу – неабходная, але дарагая, вельмі затратная справа. Прывяду такую лічбу. Работа 19 адзінак тэхнікі на працягу 9 гадзін абыходзіцца ў 24 мільёны рублёў.
— Уладзімір Мікалаевіч, але снег засыпае не толькі праезную частку ў цэнтры горада…
— Безумоўна. Змагаюцца са снегам, прыкладваюць шматлікія намаганні таксама дворнікі і работнікі па добраўпарадкаванню. Яны неабходны там, дзе не можа даехаць тэхніка. Штодзень на працу з самага ранку выходзяць 8 нашых работнікаў на ўборку вуліц і 10 — на ўборку дваровых тэрыторый. Гараджанам варта рэальна ацэньваць сітуацыю і разумець, што адначасова снегаўборачная тэхніка не можа быць ва ўсіх месцах. Але адно бясспрэчна: расчышчаюцца ўсе вуліцы і ва ўсіх мікрараёнах горада.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: уборка снегу на вуліцы Савецкая.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.01.2014 г.

Добавить комментарий


www.techno-centre.niko.ua

steroid-pharm.com

www.ukrterminal.kiev.ua/ru/services/Morskie-konteynernye-perevozki/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!