Клас ткацтва адкрылі ў Дарапеевіцкай школе творчасці

На Маларытчыне пабывала дэлегацыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама. Спецыялісты аддзела наведаліся да нас не толькі пагля­дзець на стан спраў, вынікі працы, творчыя дасягненні, але і пераняць вопыт арганізацыі работы ва ўстановах культуры раёна. Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама, правёў азнаямляльную экскурсію, падрабязна расказаў пра структуру і дзейнасць аддзела, пазнаёміў з функцыянаваннем метадычнага цэнтра ГДК, цэнтралізаванай клубнай сістэмы, бухгалтэрыі… Пазней у раённым Цэнтры народнай творчасці прайшоў “круглы стол”, дзе падрабязна абмяр­коўвалася пытанне развіцця народнай культуры ў Брэсцкім і Маларыцкім раёнах. З сістэмай работы на Маларытчыне ў гэтым накірунку прысутных пазнаёміла Валянціна Струнец, дырэктар РЦНТ. Яна засяродзіла ўвагу гасцей на прынцыпах, прыёмах і метадах работы раённага Цэнтра народнай творчасці, расказала, што ўжо дасягнута за гады існавання ўстановы, якія творчыя задумкі цяпер рэа­лізоўвае калектыў, падзялілася планамі на будучае. Прадстаўнікі культуры з Брэсцкага раёна атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе пастаўленыя пытанні.
* * *
У другой палавіне дня сумесны творчы семінар працягваў сваю работу на базе Дарапеевіцкага сельскага Дома культуры. У ім прыняў удзе­л Сяргей Панасюк, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама. Сяргей Барысавіч прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці ў Дарапеевіцкай школе творчасці класа ткацтва.
— У Дарапеевічах ва ўстанове культуры створаны ўмовы, дзе практычна аднаўляецца рамяство ткацтва ў традыцыях, якое існавала тут раней, — кажа Андрэй Гарбацэвіч. – Для гэтага ў СДК у верасні мінулага года было выдзелена памяшканне. Работа над яго афармленнем вялася больш за 4 месяцы. Як вынік сумесных намаганняў — вялікі пакой у стылі вясковай хаты. Мы імкнуліся яго максімальна наблізіць да таго ўнутранага інтэр’еру дарапеевіцкіх хат, які быў характэрны тут у пачатку-сярэдзіне ХХ стагоддзя.
— Дапамагалі нам многія жыхары Дарапеевіч, — гаворыць Валянціна Струнец. – Яны прыносілі рэчы мінулага, якія ўжо адслужылі свой век і захоўваліся на гарышчах. У нас атрымалася вялікая вясковая хата, у якой адначасова можа змясціцца некалькі дзясяткаў чалавек. Тут ёсць макет печы, ложак, лаўкі… Абразы і сцены хаты ўпрыгожаны 15 ручнікамі, вытканымі Сцепанідай Сцепанюк, народнай майстрыхай. Тут жа можна пазнаёміцца з 5 жаночымі касцюмамі Дарапеевіцкага строю адзен­ня, паглядзець на прыгожыя тканыя посцілкі, рэчы, якімі раней карысталіся ў паўсядзённым побыце мясцовыя жыхары. Думаю, нам ёсць чым здзівіць наведвальнікаў.
— Прыблізна так раней і было ў нашай вёсцы, — прыгадвае Сцепаніда Аляксееўна. — У вялікай хаце на вячоркі, асабліва ў доўгія зімовыя вечары, і збіраліся многія вяскоўцы. Прыходзілі як мужчыны, так і жанчыны. Сумесная праца згуртоўвала людзей, была плённай. За абмеркаваннем жыцця-быцця, з жартамі гучалі не толькі розныя рэальныя гісторыі, небыліцы, але і народная песня. А на дарапеевіцкай зямлі яна шчырая, меладычная, кранае да глыбіні душы.
Адметнасць класа ткацтва ў в. Дарапеевічы ў тым, што тут ёсць двое кроснаў і ўжо дзейнічае гурток ткацтва. Заняткі з вучнямі з верасня праводзіць Валянціна Іванаўна Гатоўчыц, дачка Сцепаніды Сцепанюк. Сама ж Сцепаніда Аляксееўна выступае ў якасці і настаўніка, і слыннага майстра. Побач з ёю і справа ідзе, і атрымліваюцца незвычайныя па прыгажосці тканыя ўзоры. У іх нібы ўдыхнулі жыццё. Складваецца ўражанне: імгненне – і праца рук ажыве.
— Клас ткацтва школы творчасці ў Дарапеевічах – гэта два ў адным, — кажа Андрэй Гарбацэвіч. –На яго базе цяпер працуе ўжо 2 класы: фальклорны і ткацтва. Фальклорным кіруе Анатоль Ігнатавіч Дзямянка. Галоўная мэта – адраджэнне і папулярызацыя народнага рамяства. Раней жа так і было: адначасова прадзецца, тчэцца, спяваецца.
Напрыканцы мерапрыемства ўвазе гасцей быў прапанаваны фрагмент адноўленых мясцовых вячорак і багаты стол, накрыты гасцінна па-дарапеевіцку.
* * *
Сяргей Панасюк, намеснік начальніка галоўнага ўпраў­лення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, Сцепанідзе Сцепанюк, метадысту-майстру раённага цэнтра народнай творчасці, урачыста ўручыў Ганаровую грамату ўпраўлення за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у адраджэнне, захаванне і папулярызацыю народных традыцый вобласці.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час адкрыцця ў Дарапеевіцкай школе творчасці класа ткацтва.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.01.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


сто mitsubishi киев

www.viagraon.com

www.topobzor.info