Наш 11 “Б” — рэкардсмен па медалях

Наш класны кіраўнік Таццяна Мікалаеўна Трафімук дала нам не толькі неабходныя веды па матэматыцы, але і на асабістым прыкладзе заўсёды вучыла нас быць перш за ўсё сапраўднымі людзьмі. На жаль, Таццяны Мікалаеўны ўжо няма сярод нас, але мы сёння вельмі ўдзячныя ёй. Бо дасягненне любога настаўніка, паказчык яго прафесіяналізму, педагагічнага майстэрства – гэта яго дастойныя вучні.
У пацвярджэнне сказанаму – наш клас матэматычнага профілю, які Таццяна Мікалаеўна выпускала ў 1994 годзе. З 18 аднакласнікаў 8 закончылі школу з залатымі і сярэбранымі медалямі (Міша Галавач, Наташа Давыдоўская, Іна Зялёнка, Надзея Кавалеўская, Лена Луцык, Люда Серыкава, Люда Сацюк і Іна Шульга). 11 чалавек паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі. Мы былі ўдзельнікамі раённых і абласных алімпіяд па школьных дысцыплінах, прымалі ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтвах па гандболу, заўсёды актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці нашай роднай сярэдняй школы №1 г. Маларыта.
І цяпер, калі прайшло 20 год пасля яе заканчэння, з гонарам можам сказаць, што клас у нас – сапраўды дастойны. Мы да гэтага часу не толькі зносімся адзін з адным, але і часта сустракаемся, хрысцім адзін у аднаго дзяцей, сябруем сем’ямі. У нас у класе – дзве шматдзетныя мамы і адна сямейная пара. Некаторыя з аднакласнікаў не спыніліся на дасягнутым у плане адукацыі і атрымалі дыпломы па іншых спецыяльнасцях, набыўшы другую вышэйшую адукацыю. І ў скарбонцы нашых дасягненняў пакрысе дадаецца – хто даслужыўся да звання падпалкоўніка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, хто займае пасаду кіраўніка, хто адкрыў сваю асабістую справу, а хто зарэкамендаваў сябе адукаваным спецыялістам і цяпер працуе за мяжой.
Адным словам, усе мы пастаянна імкнемся да лепшага, самаўдасканальваемся, гадуем дзяцей і проста любім жыццё.
Дарагія вучні! Пакуль у вас шмат юнацкага запалу і бадзёрасці, пакуль вы маладыя, і энергія ў вас б’е ключом, — дарыце больш удзячных слоў і станоўчых эмоцый настаўнікам, радуйце іх, зараджайце сваёй невычарпальнай энергіяй. Настаўнікі жывуць вамі, дыхаюць вамі, і праца іх бачная ў вас праз многія-многія гады.
Дарагія настаўнікі! Нізкі паклон вам! Удзячны вам за тую неймаверную працу па выхаванні кожнага з нас і любоў, якою вы нас акружалі, моцнага здароўя вам і цярпення.
Працвітання нашым школам, шчаслівай жыццёвай дарогі ўсім выпускнікам!
З удзячнасцю і павагай ад імя вучняў 11 “Б” класа 1994 года выпуску маларыцкай сярэдняй школы №1 Іна КАСЦЮЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: 10 “Б” клас, за год да выпуску.

Опубликовано в «ГЧ» 29.01.2014 г. 

Наш 11 “Б” — рэкардсмен па медалях: 2 комментария

  • 01.02.2014 в 1:59 пп
    Permalink

    Присоединяюсь ко всему выше сказанному Инной и хочу сказать от себя большое спасибо учителям, потому как, уже будучи в институте меня спрашивали какую спец школу я закончила, потому как знала гораздо больше чем мои одногруппники из столичных школ.
    Большое спасибо и низкий поклон!
    И огромный привет одноклассникам. Жалко, что редко видимся, но я часто вспоминаю как было весело 🙂
    Спасибо Инне, что написала и редакции, что напечатали.

  • 01.02.2014 в 8:46 пп
    Permalink

    Спасибо большое за столь трогательную статью! Действительно, нам дали замечательные знания, ведь я до сих пор могу сказать: «Да ведь это уровень школьных знаний!». Не перестаю я и восхищаться Инной, ее умению радовать и вносить в жизнь доброту и душевность. Шлю всем одноклассникам сердечный привет. Редакции спасибо за нежные воспоминания.

Добавить комментарий


раскрутка сайтов днепропетровск

https://www.cialis-viagra.com.ua/

У нашей фирмы классный блог со статьями про велосипед Comanche Niagara Cross L 28 https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!