У ВАСІЛЯ – ЗАЛАТЫЯ РУКІ

Дні армейскай службы ляцяць хутка, час няўмольна рухаецца наперад. Прайшло ўжо больш за год з таго моманту, як камандзір аддзялення аўтамабільнага ўзвода другога зенітнага ракетнага дывізіёна 115-га зенітнага ракетнага палка малодшы сяржант Васіль Цярнаўскі прыняў прысягу. Адказны, дысцыплінаваны, ён, несумненна, дастойны, каб пра яго ў газеце “” прачыталі многія.
Васіль родам з Маларыты. Тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, закончыў адну з мясцовых школ. Пасля 9 класаў вырашыў паступаць у Маларыцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці па спецыяльнасці “электраманцёр-вадзіцель”. Вася сказаў, што яшчэ ў дзяцінстве яго вабіла тэхніка. Балазе, і магчымасць рэалізаваць сябе добрая з’явілася: Васіля прынялі на работу ў райаграпрамтэхніку, дзе ён хутка зарэкамендаваў сябе як добрасумленны работнік.
Восенню 2012 года прыйшла павестка з ваенкамата. За некалькі дзён Васіль прайшоў медкамісію. Пра цяжкасці, якія могуць узнікнуць у час ваеннай службы, чуў, таму рыхтаваўся да яе загадзя. Дзякуючы гэтаму ён хутка ўліўся ў рады армейскага калектыву, прывык да распарадку дня і дысцыпліны.
За час службы хлопец двойчы прымаў удзел у ваенна-палявых выхадах, а таксама дэманстрацыі ваеннай тэхнікі кіраўніку дзяржавы, якая праходзіла ў Баранавічах на аснове 61-й знішчальнай авіябазы ВВС і войск ПВА восенню мінулага года. Васіль паказаў сябе як адукаваны вадзіцель, электрык, механік. У хлопца проста залатыя рукі.
Ужо зусім хутка, вясной, Вася вернецца дамоў. Цяпер ён адзначае, што армія навучыла яго прасцей адносіцца да праблем, якія ўзнікаюць на жыццёвым шляху, лёгка знаходзіць шляхі іх вырашэння. У планах на будучае ў Васіля – спакойна закончыць службу, вярнуцца дамоў, атрымаць вышэйшую адукацыю ў адной з вядучых сталічных ВНУ краіны. Вопыт, які Васіль набыў за час службы ў арміі, спатрэбіцца ў вучобе і на рабоце. На яго думку, служба ў арміі – гэта экзамен, абавязковы для кожнага маладога чалавека, і прайсці яго трэба з гонарам.
Дзмітрый АНДРАЮК, намеснік камандзіра дывізіёна па ідэалагічнай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: Васіль ЦЯРНАЎСКІ.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.01.2014 г.

Добавить комментарий


www.medicaments-24.net/dapoxetine/dapoxetine-30-mg/

best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!