Лёгкая паходка, прамая спіна…

У Маларыце ў Доме культуры праходзяць заняткі па новым спартыўным напрамку для дарослых “ёга-лайф”.
Мы сустрэліся з інструк­тарам і кіраўніком гэтага напрамку Аксанай Пціцынай і папрасілі адказаць на некалькі пытанняў.
— Аксана, раскажыце, калі ласка, нашым чытачам, што такое “ёга-лайф”?
— “Ёга-лайф” – гэта сістэма паслядоўных практыкаванняў і рознага віду дыхання. Створана на аснове хатха-ёгі, мадэрнізаванай на еўрапейскі манер. Практыкаванні ў асноў­ным выконваюцца ў ста­тыч­­ным рэжыме, таму абме­жаванняў па ўзросту і вазе няма.
— Якога выніку чакаць ад заняткаў па гэтай сістэме?
— Самае першае, што можа адчуць у сабе той, хто займаецца “ёгай-лайф”, гэта паляпшэнне настрою, пазітыўны ўнутраны настрой і агульнае паляпшэнне самаадчування. Астатняе будзе залежаць ад індывідуальных асаблівасцей і пастаўленых мэт.
— Чым можна сябе матываваць, каб знайсці час для заняткаў?
— Кожны дзень мы затрачваем час на тое, каб прывесці сябе ў парадак: прымаем душ, чысцім зубы, сочым за чысцінёй адзення і г.д. Таксама мы павінны сачыць за тым, каб мышцы цела былі ў тонусе. А калі мышцы будуць у тонусе, чалавек будзе адчуваць сябе бадзёрым і здаровым.
— Мышцы ў тонусе – гэта значыць…
— Калі ў вас, незалежна ад узросту, лёгкая паходка, прамая спіна, гібкі пазваночнік, вясёлы нораў і ў асноўным няма праблем са здароўем, то вашы мышцы ў тонусе. Але калі гэта не так, трэба задумацца і паспрабаваць заняткі па сістэме “ёга-лайф”.
— Як можна з вамі звязацца?
— Дадатковую інфар­мацыю можна атрымаць па тэл.: 8-029 296-22-45, 8-029 748-84-08 (МТС).
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: Аксана ПЦІЦЫНА; у час заняткаў па сістэме “ёга-лайф”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 29.01.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!