КАДРАВЫЯ ЗМЯНЕННІ

Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня г.г. разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, Прэзідэнт даў згоду на назначэнне Андрэя Анатольевіча Клеца намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, а таксама Дзмітрыя Мікалаевіча Гарадзец­кага кіраў­ніком адмі­ністрацыі Ленінскага раёна г. Брэс­та.
Як паве­дамілі ў галоўным упраўленні арганіза­цыйна-кадравай работы аблвыканкама, А. А. Клец, а ён раней узначальваў адміністрацыю Ленінскага раёна г. Брэста, цяпер будзе разам з першым намеснікам старшыні аблвыканкама М. І. Юхімуком займацца эканамічным блокам пытанняў.
Андрэй Анатольевіч Клец, нарадзіўся ў п. Талавая Варонежскай вобласці ў 1970 годзе. Сваю працоўную біяграфію пачынаў станочнікам на інструментальным заводзе ў Кобрыне ў 1987 годзе. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Затым працаваў на розных пасадах у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кобрынскім раёне, кіраваў ёю з 2001 па 2006 гг. У 2006 годзе быў назначаны на пасаду намесніка старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, а з 2007 г. па сакавік 2013 г. – старшыня гэтага камітэта. Да новага назначэння ўзначальваў адміністрацыю Ленінскага раёна г. Брэста.
Дзмітрый Мікалаевіч Гарадзецкі нарадзіўся ў в. Любашава Ганцавіцкага раёна ў 1973 года. Працоўны шлях пачынаў старшым інспектарам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі ў Ганцавіцкім раёне. Закончыў Беларускую сельгасакадэмію, Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Таксама працаваў загадчыкам фінансавага аддзела Ганцавіцкага раёна, на­мес­нікам началь­ніка галоўнага фінансавага ўпраў­лення аблвыканкама.

Опубликовано в «ГЧ» 1.02.2014 г. 

Добавить комментарий


https://www.profvest.com

www.profvest.com/2017/07/marybets-otzivi-obzor.html

https://karter-kiev.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!