Імідж Маларытчыны ствараем самі

Раённая бібліятэка запланавала многа цікавых мерапрыемстваў на 2014г., які аб’яўлены Годам гасціннасці. Адбудуцца шматлікія выставы, сустрэчы, экскурсіі, семінары і інш. Аддзел маркетынгу ўжо выпусціў некалькі буклетаў і рэкламна-інфармацыйных лісткоў на гэтую тэму, якія прыгожа аздоблены і ілюстраваны фотаздымкамі. У іх, напрыклад, даецца паняцце кодэксу гасціннасці, пералічваюцца яе асноўныя рысы… Складальнікі выданняў упэўнены, што выпушчаныя матэрыялы, што адлюст­роўваюць характэрныя асаблівас­ці Маларытчыны, яе незлічонае прыроднае, гістарычнае і культурнае багацце, будуць цікавыя не толькі тым, хто наведвае наш рэгіён упершыню. Шмат цікавага і пазнавальнага з буклетаў можа даведацца і той, хто на Маларытчыне пражывае не адзін год.
— Якога чалавека можна назваць гасцінным? — цікаўлюся ў Галіны Кучынай, загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС.
— Паняцце гасцінасці шматзначнае і надзвычай шырокае, — кажа Галіна Уладзіміраўна. — Яно ўключае ў сябе многія аспекты. Гасцінным можна назваць таго чалавека, напэўна, хто з’яўляецца патрыётам свойго краю: любіць свой населены пункт; клапоціцца аб чысціні і прыгажосці таго месца, дзе жыве; цікавіцца пастаянна гісторыяй малой Радзімы; дзеліцца ведамі пра Маларытчыну з блізкімі і знаёмымі; паважае гасцей і жыхароў таго месца, дзе пражывае; выхоўвае ў сабе шчырасць, павагу, тактоўнасць, талерантнасць да іншых;дапамагае гасцям, якія звярнуліся па дапамогу на вуліцах, аб’ектах сацыяльнага прызначэння; усведамляе, што ён — гэта твар Маларытчыны. І, безумоўна,неабходна памятаць ўсюды і заўжды, што ад кожнага з нас, ад адносін да даручанай справы залежыць імідж роднага краю, яго будучыня. Імідж мы ствараем самі: сваёй працай, справамі, адносінамі да таго, што вакол нас.
Гасціннымі людзьмі быць так проста. Будзем імі!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: буклеты, выпушчаныя аддзелам бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.02.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


artma.net.ua

pharmacy24.com.ua/modofinil/

https://dekorde.com