Сям’я Таццяны і Яўгена Клімовічаў з Лукава папоўнілася адразу двума хлопчыкамі.

Мацвей і Цімафей, як іх назвалі бацькі, нарадзіліся 1 студзеня новага года ў 8.22 і 8.23 гадзін. Гэта былі першынцы 2014-га не толькі ў нас у раёне, але і ў вобласці.
— Хочацца сказаць шчыры дзякуй спецыялістам-медыкам Брэсцкага абласнога радзільнага дома, якія і дапамаглі мне вынасіць і нарадзіць сваіх хлопчыкаў. Два месяцы яны захоўвалі маю цяжарнасць, бо была пагроза нараджэння неданошаных, 7-месячных, дзяцей. Удзячна я і свайму мужу, які штодзённа маральна падтрымліваў мяне.
Між іншым, акрамя Мац­вея і Цімафея, у сям’і Клімовічаў ёсць яшчэ чацвёра дзяцей, таксама хлопчыкаў.
Калі спытала ў Таццяны, якія праблемы яе, як шматдзетную маці, найбольш хвалююць, чакала, што яна адразу будзе гаварыць пра матэрыяльныя праблемы. Але нават намёку на іх жанчына не зрабіла, даючы тым самым ведаць, што матэрыяльнае не самае галоўнае.
— Мяне турбавала іншае, — кажа Таццяна, — як у сям’і захаваць добры псіхалагічны клімат. Дзеці ж усе рознаўзроставыя. Калі старэйшы ўжо вучыцца, яму 18 год, самастойны, малодшым – Кірылу, Андрэю і Максіму, якім 10, 7 і 1 год і 3 месяцы адпаведна, патрэбна максімум бацькоўскай увагі, як і нованаро­джаным Мацвею і Цімафею. Як жа правільна рабіць, каб нікому не нанесці маральнай шкоды, нікога не пакрыўдзіць, нікога не абдзяліць увагай, як знайсці час і на старэйшых дзяцей, і на малодшых?!
Таццяна не палічыла лішнім скарыстацца паслугамі псіхолага. І цяпер строга прытрым­ліваецца яго парад. А вось другая праблема, якая мнагадзетную маму хвалюе не ў меншай ступені, пакуль не вырашана.
— Шкада, што ў нас у раёне не практыкуюцца паслугі сямейнай нянькі. Я ж не магу нават у магазін схадзіць, не гаворачы пра тое, што трэба і неабходныя даведкі ў горадзе ўзяць. Дзяцей пакінуць няма на каго: муж працуе, мама таксама, у сястры зноў жа малыя дзеці, старэйшы сын Дзіма вучыцца ў другім горадзе.
Але Таццяна аптыміст па характару. І добра ведае, што ў любой сітуацыі можна знайсці выйсце, калі таго захацець. Непахісная яна і ў другой жыццёвай пазіцыі: “кінуў насенне, дык толькі ты і павінен за ім даглядаць, а затым і плады пажынаць”.
— І сапраўды, — кажа старшыня Лукаўскага сельвыканкама Ганна Анішчук, — Таццяна не з тых, хто, нарадзіўшы пяцёра ці шасцёра дзяцей, ківае ў бок дзяржавы, маўляў, дрэнна дапамагаеце. Наадварот, яна вельмі ўдзячна, што вялікія сем’і дзяржава без увагі не пакідае: і жыллё выдзяляе, і льготныя крэдыты на будаўніцтва ўласнага, і скідкі прадастаўляе па аплаце за ўтрыманне дзіцяці ў дашкольнай установе, на пакупку лякарстваў і г.д.
Дзякуючы сацыяльнай накіраванасці палітыкі нашай дзяржавы ў адносінах да шматдзетных сем’яў яны не застаюцца сам-насам. Вось і Таццяна. Некалькі гадоў таму назад узяла крэдыт на будаўніцтва жылля. Звычайны. Калі ў сям’і нарадзілася трэцяе дзіця, дзяржава прадаставіла ёй скідку ці льготу, а калі сям’я яшчэ больш папоўнілася, цалкам разлічылася па крэдыту за Таццяну. Жывуць цяпер Клімовічы ў дыхтоўным, добраўпарадкаваным прасторным доме, дзе ўсім хапае пакояў, а найсвятлейшы і найцяплейшы цяпер займаюць малюсенькія Мацвей і Цімафей, дзе чыста і ўтульна, светла ад шчырых адносін, а кожнаму з дзетак цёпла ад бацькоўскай увагі і любві.
— З радасцю сустрэлі мае старэйшыя хлопчыкі з’яўленне ў нашай сям’і яшчэ двух малышоў. Нават Максім, якому ўсяго толькі 1 год і 3 месяцы, і той імкнецца мне ў нечым дапамагчы. Пачну пераапранаць Цімафея і Мацвея, а ён хутчэй у суседні пакой бяжыць, каб памперсы прынесці. Таму, мілыя жанчыны, не бойцеся нараджаць! Дзеці – гэта дар Божы, наша шчасце і кветкі жыцця.
* * *
Павіншаваць сям’ю Таццяны ў той дзень разам з намі пажадалі і прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Прыемна было жанчыне, што пра яе не забылі, што з ёй раздзялілі радасць мацярынскага шчасця.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: падарункі і пажаданні шчасця ад прадстаўніка “Белай Русі”; так цёпленька і ўтульненька малюсенькім Мацвею і Цімафею побач з маці.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 5.02.2014 г.

Добавить комментарий


best-cooler.reviews/best-styrofoam-coolers-our-picks/

http://steroid-pharm.com

https://dekorde.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!