Аўтар метадычнага дапаможніка для настаўнікаў

Генадзь Ходар, выпускнік Арэхаўскай СШ 2005 г., стаў суаўтарам метадычнага дапаможніка для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны. Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па грамадазнаўству для 11 класа і ўяўляе сабой камплект паўрочных распрацовак з дыдактычным дадаткам. 35 падрабязных планаў-канспектаў уключаюць: мэты для кожнага ўрока, яго форму і тыпалогію, пералік неабходнага абсталявання, новыя паняцці, метадычныя рэкамендацыі па правядзенню кожнага занятку, дадатковы і раздатачны матэрыял. У дапаможніку таксама змешчаны матэрыялы для тэматычнага і выніковага кантролю.
Даведачнае выданне “Грамадазнаўства. Паўрочныя распрацоўкі, 11 клас” убачыла свет у ТДА “Аверсэв” (г.Мінск) у серыі “Бібліятэка настаўніка” тыражом 2100 экзэмпляраў.
— Шлях ад узнікнення задумы да выдадзенай кнігі заняў 2 гады, — кажа Генадзь Мікалаевіч. – У аснову метадычнага дапаможніка ляглі мае ўласныя напрацоўкі і калегі-настаўніка з Ганцавіч.
* * *
Сфера творчых інтарэсаў Генадзя Ходара – краязнаўства, этнаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, псіхалогія, методыка выкладання гісторыі. Цяпер Генадзь Мікалаевіч атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка” і працуе метадыстам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Генадзь Ходар і яго метадычны дапаможнік для настаўнікаў “Грамадазнаўства. Паўрочныя распрацоўкі, 11 клас”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.02.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


topobzor.info/google-pixel-i-pixel-xl/

www.tokyozakka.com.ua

fashioncarpet.com.ua