Па месцах баявой славы

У спартыўна-патрыятычным велапрабегу, арганізаваным упраўленнем фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, прыняла ўдзел і маладзёжная каманда нашага раёна. Удзельнікі каманды — прадстаўнікі раённай арганізацыі БРСМ, аддзела па справах моладзі, розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, за тры дні пераадолелі адлегласць у 140 кіламетраў.
У г. Кобрыне каманда з Маларыты прыняла ўдзел у мітынгу. Назаўтра па запланаваным маршруце ўдзельнікі велапрабегу накіраваліся ў горад Бярозу, а адтуль, аддаўшы даніну памяці загі­нуўшым воінам-вызваліцелям ля помніка ў камса­мольскім скверы, адправіліся ў Івацэвічы. Менавіта ў гэтым раённым цэнтры быў аб’яўлены агульны збор каманд усіх рэгіёнаў. Апошнім прыпынкам велапрабегу стаў мемарыяльны комплекс “Хаваншчына”.
У праграму велапрабегу, прысвечанага юбілею Перамогі, ўвайшлі паказальныя выступленні велатрыалістаў, спартыўна-масавыя мерапрыемствы, экскурсіі, наведанне помнікаў і брацкіх магіл.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: каманда з Маларыты – удзельніца спартыўна-патрыятычнага велапрабегу.
Фота Аляксандра ГАЛОЎЧЫКА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

www.xn----htbbbqamuljibcwx0bn.com

comprare dapoxetine