“Юбiлейная” запрашае

Наш рэгіён, што мяжуе з Украінай і Польшчай, прываблівае турыстаў з іншых краін. Яны камфортна могуць адпачыць у гасцініцы “Юбілейная”. За мінулы год яна прыняла 1018 чалавек. З моманту адкрыцця ў гасцініцы пабывалі прадстаўнікі 24 краін свету. У тым ліку – Емена, Кітая, Індыі, Турцыі, ЗША, Кыргызстана, Італіі, Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Даніі, Эстоніі, Латвіі, Швецыі… Аднак найбольш гасцей было з Расіі і Украіны.
— Звычайна іншаземцы ў нас у сярэднім затрымлі­ваюцца на суткі-двое, — кажа Сяргей Папко, майстар гасцінічнай гаспадаркі. – Але ёсць і тыя, хто праводзіць па 3-4 сутак і нават па 10-15. Гасцям мы заўсёды рады, чакаем іх у любы час сутак. Для іх – увесь спектр зацверджаных паслуг. Цяпер мы можам адначасова на начлег размясціць 45 чалавек. Бываюць таксама ў нас і госці з розных куткоў Беларусі. І, як ні дзіўна, нават самі маларытчане здымаюць часам нумары на суткі-двое.
— Сяргей Канстанцінавіч, а колькі каштуе ў суткі знаходжанне ў “Юбілейнай”?
— Усё залежыць ад разраду. Гасцініца “Юбілейная” — гэта першая сучасная камфартабельная гасцініца еўрапейскага ўзроўню на Маларытчыне, якая знаходзіцца ў дзелавым і культурным цэнтры горада. Будынак гасцініцы “Юбілейная”, з вытанчаным экстэр’ерам, моднай мэбліроўкай і стыльным унутраным аздабленнем, спалучае ў сабе вытанчанасць і зручнасць.Цяпер у нас дзейнічаюць цэны, якія ўведзены з 9 снежня 2013г. Напрыклад,  аднамесны аднапакаёвы нумар 1-га разраду каштуе 260000 рублёў,двухмесны аднапакаёвы нумар 1-га разраду – 440000 рублёў, аднамесны паўлюкс 2-пакаёвы нумар вышэйшага разраду – 365000 рублёў,  аднамесны люкс 2-пакаёвы нумар вышэйшага разраду – 425000 рублёў, аднамесны аднапакаёвы нумар 1-га разраду для інвалідаў — 215 000 рублёў.
Таксама прадугледжаны і скідкі. Напрыклад,   за дадатковае месца ў аднамесных двухпакаёвых нумарах вышэйшага разраду люкс і паўлюкс — у памеры 70% ад устаноўленага тарыфу за ложка-месца ў суткі; для маладых на працягу 1 месяца з дня рэгістрацыі шлюбу — у памеры 10% ад устаноўленага тарыфу за ложка-месца;  для турыстычных груп колькасцю больш за 20 чалавек — у памеры 10% ад устаноўленага тарыфу за ложка-месца. Пры наяўнасці ўмоў адначасовага прымянення двух відаў скідак яны не сумуюцца. Спажыўцу прадастаўляецца скідка аднаго большага памеру.
— Сяргей Канстанцінавіч, як можна забраніраваць нумар?
— Вельмі зручная форма браніравання — оn-line! Для гэтага неабходна запоўніць форму і адправіць нам. Адказ на заяўку ў такім выпадку Вы атрымаеце на працягу трох гадзін. Паслуга з’яўляецца бясплатнай, за папярэдне заяўленую бронь плата не спаганяецца. За 2 гадзіны да заканчэння тэрміну заяўкі бронь з нумара здымаецца. Па тэлефоне 23275 можна забраніраваць нумар у дзень заезду. Адміністратар прымае заяўкі і адказвае на пытанні кругласутачна. Наш адрас у інтэрнэце: http://malorita-hotel.by.
* * *
Між іншым, экспарт турыстычных паслуг за 2013 г. па гасцініцы “Юбілейная” склаў 34518 долараў.
Мікалай Навумчык.
На здымках: Сяргей Папко, майстар гасцінічнай гаспадаркі; гасцініца “Юбілейная”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 12.02.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://renesans-centr.kiev.ua

logan

https://techno-centre.niko.ua