10 гадоў — сястрынству

У лістападзе 2013г. праваслаўнаму сястрынству ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыта споўнілася 10 гадоў з моманту стварэння. За гэты час было праведзена многа розных мерапрыемстваў. Храм, малельныя пакоі ў тэрапеўтычным корпусе Маларыцкай ЦРБ у імя абраза Божай Маці “Усецарыца” і пагранкамендатуры “Маларыта” ў імя дабравернага князя Аляксандра Неўскага, тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённая бібліятэка, установы адукацыі, арганізацыі, прадпрыемствы – вось не поўны пералік тых месцаў, дзе сёстры нясуць свой послух. Нядаўна інфармацыйна-асветніцкая група праваслаўнага сястрынства, якую ўзначальвае Любоў Колпікава, правяла акцыю “Уславім Бога ў песнях”, якая працягвалася некалькі дзён. Падчас яе правядзення сёстры выступілі перад супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваеннаслужачымі пагранкамендатуры “Маларыта”, “насельнікамі” Вялікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду, а таксама наведалі 35 чалавек: састарэлых, інвалідаў, цяжкахворых, ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, тых, хто вярнуўся з месцаў заключэння.
Падчас апошняй сустрэчы ў пагранкамендатуры “Маларыта” сёстры не толькі ўславілі Усявышняга ў песнях, але і падарылі ў малельны пакой абразы Божай Маці “Троеручица” і Аляксандра Неўскага, праваслаўную літаратуру, лісткі “Брацкая пялёстка”, якія выдадзены праваслаўным маладзёжным таварыствам ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Опубликовано в «ГЧ» 12.02.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


medicaments-24.com/cialis-tadalafil/cialis-20-mg/

http://webterra.com.ua

salon-svadebny.com.ua/svadebnye-platya