Рабі дабро і будзь міласэрным!

Дні калядных свят па праваслаўным календары – час духоўнай радасці, асаблівай еднасці з Богам. Яны напоўнены дзіўнай радасцю, расчыняюць чалавечыя душы насустрач самым галоўным каштоўнасцям нашага жыцця — дабрыні, спагадлівасці, веры, надзеі, любові і міласэрнасці, натхняюць людзей на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне сваім блізкім. Праваслаўныя вернікі ў гэты час імкнуцца як мага больш зрабіць спраў міласэрнасці, наведаць і падтрымаць хворых, абяздоленых, адзінокіх…
— У Свята-Мікалаеўскім прыходзе г.Маларыты існуе добрая традыцыя ў такія дні наведваць шматдзетныя сем’і, дзяцей-інвалідаў, маламаёмных, — кажа іерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. – Не стаў выключэннем і 2014 год. На сродкі прыхода было сабрана 25 падарункаў-набораў(прадукты харчавання і рэчы).
Правесці святочную акцыю дапамаглі прадстаўнікі праваслаўнага маладзёжнага таварыства ў імя Мікалая Цудатворцы, якое існуе пры Свята-Мікалаеўскім храме райцэнтра. Яны наведаліся ў сем’і і ўрачыста ўручылі падарункі. Асабліва рады гэтаму былі дзеці, якія адчулі сябе па-сапраўднаму шчаслівымі.
На здымку: Вольга Андраюк і Інэса Падлужная віншуюць з Раством сям’ю маларытчан Таццяны і Алега Новікавых і іх дзяцей Данііла, Дзяніса, Дар’ю і Дарафею.

Опубликовано в «ГЧ» 12.02.2014 г. 

Добавить комментарий


http://techno-centre.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!