Каб стаць педагогам-майстрам

Віталія Глінская, настаўніца англійскай мовы раённай гімназіі, прыняла ўдзел у III рэспубліканскім фестывалі педагагічнага майстэрства “Педагог-майстар — маладому настаўніку”. Мерапрыемства, якое прайшло на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі з удзелам Сяргея Маскевіча, Міністра адукацыі краіны, мела дэвіз:“Настаўнік, выхавай вучня, каб было ў каго потым вучыцца”.
— Праграма фестывалю прадугледжвала зварот пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, членаў клуба “Крыштальны журавель” да маладых педагогаў, — кажа Віталія Сяргееўна. — Яркімі і запамінальнымі сталі і іншыя мерапрыемствы: творчае прадстаўленне “партрэта” маладога педагога ад кожнай вобласці; майстар-класы вядомых педагогаў краіны па актуальных тэмах прадметнага цыкла адукацыі, арганізацыі шостага школьнага дня, правядзенню класных гадзін; бліц-турнір з удзелам маладых педагогаў па рабоце з бацькамі, арганізацыі вучнёўскага калектыву, інтэрактыўныя перапынкі. Таксама адбыўся “круглы стол” з удзелам навукоўцаў і сродкаў масавай інфармацыі па праблемах маладых педагогаў. Удзельнікі фестывалю маглі наведаць выстаўку “Свет маіх захапленняў”, выставу-продаж метадычнай літаратуры беларускіх выдавецтваў…
Фестываль стаў для мяне своеасаблівай школай прафесійнага майстэрства, падказаў шляхі і накірункі, па якіх неабходна рухацца ў сучаснай адукацыйнай прасторы. За 2 фестывальныя дні многае даведалася, убачыла і пачула для сябе. Гэта дапаможа мне для самасцвярджэння як педагога.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Віталія Глінская, настаўніца раённай гімназіі, удзельніца III рэспубліканскага фестывалю педагагічнага майстэрства “Педагог-майстар — маладому настаўніку”.

Опубликовано в «ГЧ» 12.02.2014 г. 

Добавить комментарий


вечерние платья для девочек
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!