Маларыцкія лёгкаатлеты лепшыя ў вобласці

У Брэсце прайшло першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод дзяўчат і юнакоў 2000-2001 г.н. і маладзейшых. У іх брала ўдзел каманда дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна. У выніковай турнірнай табліцы каманда юных спартсменаў з Маларытчыны заняла першае агульнакаманднае месца. Гэты вынік дасягнуты намаганнямі ўсіх тых, хто абараняў гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Марыя Кавальчук і Максім Сінковец з Гвозніцкага д/с – СШ сталі першымі ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 2 і 3 кіламетры, а Кацярына Дэйнак (Гвозніцкі д/с-СШ) на гэтых жа дыстанцыях заняла другія месцы. Удалымі сталі выступленні ў першынстве і для іншых спартсменаў з Маларытчыны. Ігар Шыян, вучань раённай гімназіі, у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 3 км стаў пятым, на дыстанцыі 2 км – чацвёртым. У лёгкаатлетычным пяцібор’і (скачкі ў вышыню, бег з бар’ерамі на дыстанцыі 60 метраў, штурханне ядра, скачкі ў даўжыню, бег на дыстанцыі тысяча метраў) Уладзіслаў Цяк (раённая гімназія) апынуўся на 5-й пазіцыі, Уладзіслаў Коцелеў (раённая гімназія) – на 6 месцы. Акрамя таго, Юрый Сцепанюк з Лукаўскай СШ на дыстанцыі 300 метраў заняў 9 месца. Усе гэтыя вынікі, разам узятыя, паспрыялі таму, што каманда Маларыцкага раёна набрала 72 ачкі і стала першай у вобласці.
— Для нас гэта значны поспех, — кажа Сяргей Астапук, трэнер Маларыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, які займаўся падрыхтоўкай юных спартсменаў да спаборніцтваў. – Такі вынік дасягнуты ўпершыню за 5 апошніх гадоў. Да яго мы ішлі карпатліва, штодзённа трэніруючыся. Значная заслуга ў гэтым і трэнераў: Дзяніса Ляўковіча, Дзмітрыя Марука, Алёны Тарноўскай.Спыняцца на дасягнутым не будзем. У нас ёсць рэзерв, таму мяркуем старанна працаваць і далей.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: члены каманды юных спартсменаў Маларытчыны, 2000 г.н. і маладзейшых, разам з трэнерам Сяргеем Астапуком.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 12.02.2014 г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua

https://renesans-centr.kiev.ua

www.nl.ua/ru/instrumenty/eilektroinstrument/lobziki
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!