У прыватным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Савушкіна” падвялі вынікі работы за 2013 год.

Гаспадарка і ў раёне, і ў вобласці знаходзіцца на перадавых пазіцыях. І дырэктар Сяргей Гусак назваў нямала высокіх лічбаў, якія гэта пацвярджаюць. Аднак пры тых затратах, якія ўкладзены ў яе развіццё, вынікі павінны быць больш важкія. Пра гэта гаварылі на сходзе. За мінулы год не выкананы амаль усе прагнозныя паказчыкі, за выключэннем паказчыкаў па рэалізацыі мяса і вытворчасці рапсу. Чырвонай ніткай прайшла на справаздачным сходзе праблема затратнасці. Так, затраты ў галіне раслінаводчай прадукцыі, напрыклад, выраслі на 40%. Павялічаны яны і на вытворчасць адной тоны жывёлагадоўчай прадукцыі. Высокай аказалася ялавасць кароў. Для асемянення на кожную карову выкарыстоўвалі па 5 доз. А гэта на вецер выкінутыя грошы. Зніжэнне паказчыкаў якасці і таварнасці малака абярнулася для прадпрыемства стратай амаль мільярда рублёў. Знізіўся прыбытак ад рэалізацыі малака. Сярэдняя зарплата невысокая, склала за 2013 год 3843 тысячы рублёў. Крыху вышэйшая яна ў механізатараў і аператараў машыннага даення.
— Трэба кожнаму працаваць з належнай аддачай, каб добра жыць, — звяртаўся да калектыву кіраўнік. – Бо мы нярэдка сваёй безадказнасцю самі сябе караем. А адказнасць павінна быць паўсюдна.
Для выканання задач сёлетняга года, а гэта дасягненне росту вытворчасці валавай прадукцыі да 102%, дасягнення прадуктыўнасці кароў не менш чым 7 тысяч кілаграмаў, таварнасці малака — 93%, продажу яго гатункам “экстра” — 90% і іншых, у гаспадарцы ёсць усе ўмовы, як падкрэсліваў Сяргей Іванавіч. Многа закуплена новай тэхнікі, у тым ліку імпартнай, уве­дзена новая ферма і г.д. У студзені 2014 г. паказчыкі ў жывёлагадоўлі значна вышэйшыя ў параўнанні са студзенем 2013 г. Значыць, працаваць тут могуць.
— Прадпрыемства спрацавала летась вельмі затратна, — адзначыў у сваім выступленні намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Савушкін прадукт” Якаў Бухавецкі. – Усё залежыць ад работніка, ад таго, як ён адносіцца да выканання сваіх абавязкаў. Патрэбна строгасць у навядзенні працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны. Новыя тэхналогіі на новай ферме ўкаранёны, а да новай тэхналогіі мыслення яшчэ не дайшлі. Таму ёсць над чым працаваць.
Старшыня райвыканка­ма Казімір Лапіч выказаў пажаданні для перспектыў­нага развіцця гаспадаркі. Яны – у нарошчванні пагалоўя, каб далей паспяхова разві­ваць перспектыўную і прыбытковую галіну – малочную вытворчасць. У гаспадарцы ёсць каля трох тысяч стойлавых месц, не ўсе яны запоўнены каровамі. У прадпрыемства многа ўкладзена, і трэба, каб усе рэсурсы працавалі на вынік.
Шмат прэтэнзій выказаў і генеральны дырэктар ААТ “Савушкін прадукт” Аляксандр Саўчыц. У той жа час ён адзначыў, што прадпрыемства на правільным шляху, паказчыкі работы яго высокія, за што Аляксандр Васільевіч шчыра падзякаваў калектыву за работу.
Вялікая група працаўнікоў была ўзнагароджана Га­наровымі граматамі, гра­шовымі прэміямі. Прозвішчы і фотаздымкі 12 лепшых работнікаў вырашана за­несці на Дошку гонару прад­прыемства.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар Сяргей ГУСАК дзякуе перадавікам за работу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 15.02.2014 г.

Добавить комментарий


http://220km.net

www.best-products.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!