АСНОЎНАЯ ЗАДАЧА – ЯКАСНАЕ АКАЗАННЕ ПАСЛУГ

Летась КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” выканала адзін з асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі – зніжэнне затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву па абслугоўваемаму жыллёваму фонду на 10%.
Фактычна зніжэнне па водазабеспячэнню склала 10,4%, каналізацыі – 10,5%, столькі ж – па цеплазабеспячэнню, па жылфонду – 10,3%. На працягу мінулага года прадпрыемства не мела запазычанасці па зарплаце, плацяжах у бюджэт, па разліках за энерганосьбіты. Выкананы прагнозны паказчык па росту платных паслуг насельніцтву. За 2013 год выручка на 1 занятага склала 157,5 мільёна рублёў – на 24,1 мільёна больш, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года. У асноўны капітал інвесціравана 10,3 мільярда рублёў, ці 49,3% ад узроўню мінулага года. Выкананы паказчыкі па энергазберажэнню, эканоміі рэсурсаў. Сярэдняспісавая колькасць працуючых на прадпрыемстве за мінулы год склала 374 чалавекі і павялічылася на 9 работнікаў за кошт таго, што на баланс прадпрыемства былі прыняты кацельні ў вёсках Гвозніца і Ляхаўцы, інтэрнат па вул. Заводскай, на ўчастак добраўпарадкавання былі працаўладкаваны 2 абавязаныя асобы. Сярэднямесячная зарплата склала 4184 тыс. рублёў і вырасла больш чым на 37%. Вырасла прадукцыйнасць працы, якая перавысіла рост зарплаты. Чысты прыбытак склаў 17 мільёнаў рублёў.
Трэба адзначыць, што негатыўна адбілася на дзейнасці прадпрыемства работа гасцінічнай гаспадаркі. Сярэдняя загрузка гасцініцы за мінулы год склала ўсяго 28,5%, адпаведна страты выліліся ў суму 740 мільёнаў рублёў.
Камунальнікі летась працавалі на многіх аб’ектах, у тым ліку на рэканструкцыі кацельнай з пераводам на мясцовыя віды паліва ў в. Хаціслаў, капітальным рамонце з мадэрнізацыяй кацельнай №3 па вул. Лермантава ў Маларыце, размяшчэнні кагенерацыйнай устаноўкі кантэйнернага тыпу на гэтай жа кацельні, добраўпарадкаванні ўчастка вул. Алесіка ад вул. Горкага з выхадам на вул. Савецкую, капітальным рамонце даху жылога дома па вул. Палескай, 4 у в. Хаціслаў. Пераходнымі аб’ектамі на 2014 год, дзе цяпер вядуцца работы, сталі капітальны рамонт з мадэрнізацыяй жылога дома па вул. Маларыцкай, 22 у в. Ляхаўцы, водазабеспячэнне в. Дворышча. Камунальнікі ў 2013 годзе завяршылі работы па добраўпарадкаванню дваровых тэрыторый дамоў па вул. Савецкай, 66/1, Маруды, 7, Чкалава, 43, Савецкая, 81 у Маларыце. Акрамя таго, працавалі і за межамі раёна, у прыватнасці, у Брэсцкім раёне, Лунінцы, Жабінцы.
Асноўная задача камунальнай службы – якаснае аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг пры зніжэнні сабекошту. У 2014 годзе плануецца правесці капітальны рамонт пяці жылых дамоў у вёсках Арэхава, Ляхаўцы, Хаціслаў, Замшаны і ў Маларыце. На гэтыя мэты прадугледжана амаль 3 мільярды рублёў, 2 з якіх – сродкі мясцовага бюджэту, астатнія – сродкі насельніцтва.
Згодна з мерапрыемствамі па энергазберажэнню прадпрыемства плануе сэканоміць 684 тоны ўмоўнага паліва, альбо 1,4 мільярда рублёў. На мадэрнізацыю дзеючых вытворчасцей плануецца накіраваць 5,8 мільярда рублёў, што будзе спрыяць выкананню асноўнай задачы, якая стаіць перад камунальнікамі.
Аляксандр ПЕШТА, дырэктар КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр ПЕШТА.

Опубликовано в «ГЧ» 15.02.2014 г.

Добавить комментарий


www.nissan-ask.com.ua

www.chemtest.com.ua/shumomeri-analizatori-spektra

Нашел в интернете интересный web-сайт , он описывает в статьях про форд транзит ford.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!