Падарыце грошы!

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і вясенняга свята жанчын мы ўсе з трапяткімі пачуццямі чакаем незвычайных, карысных і, вядома, крэатыўных прэзентаў. Падарункі прыемна не толькі атрымліваць, але і дарыць. Прыемна назіраць за чалавекам, які ў захапленні ад вашага падарунка! Што для гэтага патрэбна? Проста ведаць, што падарыць. Вось тут і пачынаецца самае цікавае. Як адгадаць, што менавіта даставіць радасць? Бо добры падарунак – гэта яшчэ і сюрпрыз, таму проста спытаць не заўжды ўяўляецца магчымым, а падарыць нешта наўздагад неяк несур’ёзна. І калі фантазія зусім вычарпана – выбіраем самае простае і праверанае: дорым грошы. Але канверцік з грашыма сёння — перажытак мінулага. Дзякуючы “Беларусбанку” ў вас ёсць магчымасць падарыць тыя ж самыя грошы, але зусім незвычайным спосабам. Пры гэтым будзеце ўпэўненымі, што з сюрпрызам у любым выпадку адгадаеце.
З дапамогай “Беларусбанка” кожны можа стаць чараўніком. Для гэтага трэба зрабіць два простыя крокі: першы – купіць падарачную картку Maestro ў банку, другі – тут жа папоўніць яе на суму, якую збіраліся падарыць. Універсальны падарунак гатовы. І вы наблізіліся да таго, каб ажыццявіць тайную мару дарагога чалавека.
Якія ж перавагі падарачнай карткі ад “Беларусбанка”? Асаблівасцю такіх картак з’яўляецца тое, што для афармлення не трэба прад’яўляць дакумент, які засведчвае асобу, і яны могуць быць перададзены іншай асобе ў якасці падарунка. У картцы святочны дызайн, упакавана яна ў прыгожы канверт і дазваляе рабіць розныя безнаяўныя плацяжы, здымаць наяўныя грошы і папаўняць рахунак. Падарачнай карткай па жаданню можна ўпраўляць з мабільнага тэлефона, выкарыстоўваючы паслугу “Мабільны банкінг”, рабіць безнаяўныя плацяжы за паслугі сувязі і паслугі Інтэрнэт-правайдэраў, пераводы, папаўняць электронныя кашалькі, аплачваць крэдыты, а таксама выконваць многія іншыя аперацыі.
Падарачная картка – гэта стыльна, модна, сучасна. Яна эфектны і зручны прэзент, які можна аформіць за некалькі хвілін. Яна спалучае ў сабе рысы банкаўскай карткі і падарачнага сертыфікату. Выкарыстоўваць картку таксама проста, як і стандартную банкаўскую. Вашы родныя і блізкія змогуць задаволіць свае жаданні – наведаць салон прыгажосці, зрабіць пакупкі ў магазінах, аплаціць паслугі і г.д. Таксама пры жаданні ўладальнік карткі можа зняць наяўныя грошы ці, наадварот, папоў­ніць картку.
Выкарыстоўваючы падарачныя карткі Maestro ад “Беларусбанка”, вы дорыце блізкім шчасце і свабоду выбару, бо яны дапамагаюць задаволіць маленькія жаданні і вялікія мары, а значыць, могуць зрабіць блізкага вам чалавека крышачку шчаслівей.
Набыць падарачныя карткі можна ў любым аддзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Маларыты. Тэл. для даведак 6-07-13, 6-07-10, 6-07-12.
Алена МІРЧУК, начальнік аперацыйнага аддзела ААТ “ААБ Беларусбанк”.
НА ЗДЫМКУ: Алена МІРЧУК.
Фота Вольгі КАСЦЮЧЫК.

Опубликовано в «ГЧ» 19.02.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


maxformer.com

13.ua/

imagmagnetsns.ua/reklamnye-magnity/neodimovye-magnity-ndfeb.html