Першынство раёна па міні-футболу памяці Мікалая Германюка

На базе Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы стартавала зімняе першынство раёна па міні-футболу сярод мужчынскіх каманд. Ва ўрачыстым яго адкрыцці прыняў удзел Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама.Па прапанове ўдзельнікаў спаборніцтваў з гэтага года яны прысвечаны памяці М.Ф. Германюка. Турнір стане традыцыйным.
У першынстве, якое завяршыцца 30 красавіка, за званне мацнейшай і кубак спаборніцтваў будуць змагацца 13 каманд Маларытчыны. Гульні праводзяцца ў адзін круг. 8 лепшых каманд працягнуць барацьбу з улікам набраных ачкоў… Першыя матчы ўжо сыграны.
* * *
Мікалай Германюк 48 гадоў свайго жыцця аддаў папулярызацыі фізічнай культуры і спорту на Маларытчыне. Свой шлях ён пачынаў настаўнікам фізічнай культуры, затым быў дырэктарам ДЮСШ, старшынёй спартыўнага камітэта, начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, дырэктарам раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Опубликовано в «ГЧ» 19.02.2014 г.

Добавить комментарий


http://220km.net

настольные весы
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!