У Маларыце ўрачыста адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

А пачаліся ўрачыстасці з ускладання кветак да помнікаў горада. У цырымоніі ўскладання прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, грамадскасці і працоўных калектываў.
У гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт-віншаванне, перад пачаткам якога выступіў ваенны камісар раёна Алег Шышацкі. Ён павіншаваў прадстаўнікоў моцнай паловы са святам, пажадаў здароўя, поспехаў, удачы. Алег Уладзіміравіч зачытаў пісьмы падзякі ад кіраўніцтва воінскіх часцей, дзе служаць нашы землякі, а менавіта яфрэйтар Сяргей Капітан, ура­джэнец в. Арэхава, і гвардыі радавы Максім Шышук, ураджэнец в. Лукава.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел народны аркестр народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў, гарадскога Дома культуры. Ну а ў тым, як добра фізічна рыхтуюць юнакоў да службы ў арміі, пераканалі прысутных маладыя людзі, якія займаюцца ў секцыі па боксу. Яна працуе па ініцыятыве былога дэсантніка Максіма Фадзеева, старшы трэнер — член Нацыянальнай каманды нашай рэспублікі па боксу (2011 г.) Павел Дзьячук.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час ускладання кветак.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

доставка води борисполь

www.best-cooler.reviews