“СІТУАЦЫЮ БУДЗЕМ ВЫВУЧАЦЬ…”

Бязвыхаднасць – так адказвалі на пытанне “Што прывяло Вас да мяне на прыём?”, зададзенае дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Уладзімірам Пузырэўскім, многія з тых, хто ў той дзень прыйшоў на сустрэчу з ім, каб вырашыць свае праблемы і набалелыя пытанні. Прыняў Уладзімір Іванавіч 10 чалавек.
Падобныя прыёмы як люстэрка адлюстроўваюць вострыя вуглы нашага жыцця, узаемаадносіны службовых асоб з грамадзянамі. Людзі ў асноўным звярталіся з пытаннямі асабістага характару.
Пажылая маларытчанка Вера Іванаўна ўжо не ведае, куды ёй трэба звяртацца, каб набыць ва ўласнасць гараж, які застаўся пасля памерлага мужа і якім яна карыстаецца два дзясяткі гадоў, плаціць усе падаткі.
— Калі трэба выкупіць зямлю, што гараж займае, выкуплю. Бо не хачу, каб ён стаяў безнаглядным. Звярталася ў многія інстанцыі. Зрэшты, атрымала адказ знесці яго, а зямлю пакінуць у належным стане, — гаварыла яна.
У жанчыны добрыя, зразумелыя намеры. Таму яе супакоіў намер дэпутата адшукаць спосаб вырашыць праблему.
Старшыня маладзёжнага жыллёва-вытворчага кааператыву №2 Генадзь Дзябёла і Наталля Важгіна, якая пражывае ў гэтым доме, ад імя жыхароў трох бліжніх суседніх дамоў па вуліцах Школьнай і Лермантава прыйшлі да дэпутата з вялікім пакетам дакументаў – вынікам перапіскі з многімі інстанцыямі, у тым ліку Адміністрацыяй Прэзідэнта РБ. Жыхары вельмі не задаволены работай кагенерацыйнай устаноўкі на кацельнай №3 па вул. Лермантава – шум і вібрацыя перавышаюць нарматывы.
Выкіды з трубы трапляюць у нашы пад’езды, вокны, мы і нашы дзеці імі дыхаем. Вымярэнні Брэсцкай і Кобрынскай санітарных служб вельмі адрозніваюцца, — гаварылі яны.
Вядома, пытанне няпростае, і адназначны адказ даць было немагчыма. Яго трэба дасканала вывучыць. Уладзімір Іванавіч паабяцаў зрабіць адпаведныя запыты, атрымаць адказы і толькі тады старацца нешта вырашаць. Магчыма, адзначыў ён, на гэта спатрэбіцца некалькі месяцаў. А прамежкавы адказ заяўнікі атрымаюць на працягу месяца.
Асабістыя пытанні датычыліся сацыяльных выплат, падзелу зямельнага ўчастка ў в. Арлянка, правільнасці пастаноўкі на чаргу на атрыманне жылля інваліда ІІІ групы, што мае пасведчанне пацярпелага ад вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, выдзялення льготнага крэдыту на рамонт жылля, арэнды рыбалоўных угоддзяў і іншыя. Былі і такія, хто прыйшоў паўторна па ўзнімаемых раней пытаннях і каму здавалася, што яны вырашаны няправільна. Аднак пытанні не заўжды можна вырашыць так, як хочацца заяўніку. Трэба абапірацца на закон, на нарматыўныя дакументы. Такім заяўнікам яшчэ раз былі дадзены тыя ж самыя тлумачэнні.
Па многіх пытаннях сітуацыі будуць вывучацца. Аб ходзе разгляду заяў тых, хто прыйшоў на прыём, праінфармуюць пісьмова.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час прыёму грама­дзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Уладзімірам ПУЗЫРЭЎСКІМ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 26.02.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


автоматический полив теплицы

контейнерные перевозки украина

www.topobzor.info