Суб’ектыўны фактар — найважнейшы

Паўкроку наперад, дзве чацвёртыя яго – назад. Так ахарактарызаваў работу СВК “Арэхава” за 2013г. Валянцін Зайчук, першы намеснік старшыні райвыканкама, на справаздачным сходзе сельгаскааператыва. Валянцін Міхайлавіч адзначыў, што па выніках гаспадарча-фінансавай дзейнасці за мінулы год СВК “Арэхава” займае трэцяе месца з канца, і 5 гадоў ужо вытворчыя паказчыкі тут адны і тыя ж. Ураджайнасць на 20% меншая, чым па раёну. Хоць бальнасць зямель у СВК “Арэхава” адна з лепшых на Маларытчыне.
Чаму для СВК “Арэхава” 2013г. стаў правальным? На гэтае пытанне адказ паспрабаваў даць Мікалай Пакроўскі, старшыня СВК. Падрабязна аналізуючы стан вытворча-эканамічнай дзейнасці за мінулы год, Мікалай Яўгенавіч канстатаваў, што вельмі неэфектыўна спрацавала жывёлагадоўчая галіна. Не выкананы планы па вытворчасці малака, менш, чым летась, атрымана яго на адну фуражную карову. Нізкай таварнасцю гаспадарка прадавала малако і дзяржаве. Да прыкладу, экстра-класам – толькі 2,7%, вышэйшым гатункам – 84,1%, першым – 12,5%.
Калі не выконваецца распарадак дня на ферме, на думку старшыні СВК, не балансуецца рацыён харчавання жывёлы, назіраюцца нездавальняючыя ўмовы яе ўтрымання, дрэнныя кармы — усё гэта прыводзіць да нізкай якасці, адпаведна — і таварнасці малака. І за ўсім гэтым стаяць людзі. Значыць, не з усёй адказнасцю ставіліся яны да выканання сваіх абавязкаў.
На сходзе прагучала думка, што аптымізацыя структуры пасяўной плошчы, аднаўленне на гэтай аснове севазваротнай сістэмы — галоўны і безальтэрнатыўны рэзерв паляпшэння эканомікі раслінаводства.
Мікалай Пакроўскі адзначыў добрую працу тэхніка-асемянатара Галіны Грышынай, а таксама — Наталлі Луцык, Людмілы Барысюк, Валянціны Саўчук, Лідзіі Коваль, Наталлі Корань, Таццяны Яцура… Словы падзякі прагучалі і ў адрас Леаніда Кацюбы, Рыгора Алесіка, Анатоля Свербы, Паўла Сахарчука, Леаніда Ківачука, Аляксандра Бягезы, Валянціны Грышынай і інш.
— Неабходна праводзіць мэтанакірава­ную работу па зніжэнню выдаткаў па ўсім вытворчым ланцужку за кошт ўкаранення дасканалых энергазберагальных тэхналогій, — сказаў Мікалай Пакроўскі. — Нам трэба разумець, што сітуацыя мінулага года, патрабаванні, якія існуюць і прад’яўляюцца да якасці прадукцыі, былі, ёсць і будуць высокія. А гэта значыць, трэба ўкараняць новыя эфектыўныя метады працы. Іншых шляхоў ва ўмовах рынку няма…
У абмеркаванні даклада старшыні прынялі ўдзел спецыялісты СВК, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама.
Лепшыя працаўнікі СВК “Арэхава” былі адзначаны граматамі і грашовымі прэміямі. Затым усе прысутныя наведалі царкву, дзе айцец Анатоль Дударчук адслужыў малебен перад пачаткам веснавых работ.
Закончыўся справаздачны сход канцэртам мастацкай самадзейнасці.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення справаздачнага сходу ў СВК “Арэхава”.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 26.02.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


read more

http://medicaments-24.com

topobzor.info/umi-z/