Добрая душа Галіны

Ніна Аляксандраўна Семянюк жыве напрыканцы вёскі Вялікі Паўлопаль. Сярод густога лесу стаіць толькі адзіная яе хатка. Суседзяў паблізу няма, бліжэйшы — амаль за 500 метраў. Таму па гаспадарцы жанчыне дапамагае Галіна Андрэеўна Герасімук, сацыяльны работнік.
— Паболей бы такіх адказных людзей, як Галя, — расказвае Ніна Аляксандраўна. – І дроў прынясе, і ў хаце прыбярэ, і калі трэба, абед мне згатуе. Ды і добрую кніжку з бібліятэкі прывязе (ў свае 88 гадоў Ніна Аляксандраўна з’яўляецца актыўным чытальнікам). Так здарылася, што засталася на сваім хутары адна. Добра, што нявестка наведваецца з горада, ды і Галя заўжды на сувязі.
Пад апекай Галіны Андрэеўны 7 састарэлых жанчын, якія чакаюць яе кожны панядзелак, сераду і пятніцу.
З самай раніцы жанчына патэлефануе ўсім сваім падапечным, распытае, што каму прывезці. Потым накіроўваецца па звыкламу маршруту: магазін, ашчадбанк, пошта, ФАП. Акрамя прадуктаў, трэба яшчэ і за камунальныя паслугі заплаціць, і лекі прывезці, а бывае, што і да ўчастковага доктара завезці.
— Працую ўжо 2 гады і, шчыра кажучы, не шкадую, што пайшла ў сацыяльныя работнікі, — дзялілася жанчына.
Галіна Андрэеўна ўмее знайсці падыход да кожнага падапечнага. Яна ўмее падтрымаць і словам, і справай у любой жыццёвай сітуацыі. Жанчына спявае ў царкоўным хоры.
— Вось і на сёлетнія Каляды разам з царкоўным хорам віншавала сваіх бабулек. Ды і на дні нараджэнняў заўсёды наведваюся і віншую іх.
Галіна Андрэеўна расказала, што самае цяжкае – гэта дабрацца да кожнай з жанчын. Жывуць яны далёка адна ад адной, таму за дзень даводзіцца пера­адольваць больш за 15 кіламетраў.
Дзяніс ТРАЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Галіна ГЕРАСІМУК са сваёй падапечнай.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 26.02.2014 г.

Добавить комментарий


monaliza.kiev.ua

www.best-cooler.reviews/

https://farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!