“Рыцары” з Ланской былі на вышыні

Традыцыйны “Рыцарскі турнір” сабраў сёлета на базе раённай гімназіі 12 каманд юнакоў з устаноў адукацыі раёна.
Яны спаборнічалі ў падцягванні на перакладзіне, падыманні гіры, ваенізаванай эстафеце, стральбе з лазернай вінтоўкі, дартсе, перацягванні каната, тэарэтычнай падрыхтоўцы. У спартыўнай і актавай залах гімназіі разгарэлася сапраўдная барацьба за перамогу. Праяўляючы вытрымку, упартасць і спрыт, кожны імкнуўся быць першым.
У падцягванні на перакладзіне лепшымі сталі Дзмітрый Міхальчук (Лукаўская СШ), Леанід Яўтушык (Хаціслаўская СШ), у падыманні гіры не было роўных Аляксандру Гаўрылюку (Ланская СШ), у дартсе лепшым быў Мікалай Цвор (Арэхаўская СШ), у стральбе з лазернай вінтоўкі – Максім Палінка (СШ № 2), у конкурсе капітанаў пераможцам вызначаны Ілья Касцючык (Ланская СШ). У ваенізаванай эстафеце самымі хуткімі і трапнымі былі юнакі з СШ № 2, у перацягванні каната – каманда СШ № 2.
У камандным заліку пераможцай прызнана Ланская СШ, другое месца ў юнакоў з СШ № 2, трэцяе – у каманды раённай гімназіі.
Завяршыўся турнір канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі вучаніцы раённай гімназіі. Пераможцы ў індывідуальным заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі, каманда-пераможца – пераходным кубкам, дыпломам і памятнымі сувенірамі. Дыпломы і сувеніры атрымалі і каманды-прызёры.
Ірына ФЕДЧЫК, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 5.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Рыцары” з Ланской былі на вышыні: 1 комментарий

  • 19.03.2014 в 4:57 пп
    Permalink

    Ланская лучшая!!!

Добавить комментарий


Заказать продвижение сайта детальнее на сайте.
https://best-cooler.reviews

bestseller-sales.com