50 залатых

…Упершыню ён і яна сустрэліся ў паліклініцы. Абмяняліся позіркамі, перакінуліся некалькімі словамі, але ў сэрцы кожнага з іх тады нешта ёкнула. Гэта было каханне з першага погляду, бо праз некаторы час ён, Іван Крэнь, знайшоў яе, Вольгу, у Замшанах. І прапанаваў руку і сэрца. Яна згадзілася. І хаця зарэгістраваць свой шлюб афіцыйна як непаўналетнія яны не маглі, гэта не перашкодзіла быць побач адзін з адным.
Свой шлюб Іван і Вольга рэгістравалі 21 мая 1960 года. І хоць кажуць, што жаніцца ў маі – значыць мучыцца ўсё жыццё, Вольга Аляксандраўна і Іван Серафімавіч аспрэчваюць гэта. Так, усялякае бывала ў іх жыцці, яны і не ўтойвалі, але ён і яна лічаць, што ўсе гэтыя 50 гадоў яны пражылі дружна, у згодзе. Сям’я, на іх думку, — гэта не толькі дом, дах над галавою, але і школа выхавання. Таму ўвесь час стараліся быць добрым прыкладам для сваёй дачкі.
— Яна ў нас адна, — расказвала Вольга Аляксандраўна. – І далёка ад нас жыве, у Расіі, у Тульскай вобласці ажно. Але вельмі часта прыязджае, а тэлефануе дык па 2 разы на дзень. А нядаўна ўнук прыехаў спецыяльна для таго, каб дапамагчы нам агарод пасадзіць.
Не магла не пацікавіцца меркаваннямі Крэняў наконт таго, чаму шлюбы сёння не такія трывалыя. І Вольга Аляксандраўна, і яе спадарожнік лічаць, што мы, бацькі, часта бываем самі ў гэтым вінаватыя.
— Сёння дзяцей песцяць, як могуць. Яшчэ і замуж не паспее выйсці ці ажаніцца, а ім ужо ўсё на талерцы падносяць – і кватэру, і мэблю ў яе, і машыну. А раскоша не выхоўвае чалавека, а толькі псуе.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
в. Замшаны.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

50 залатых: 1 комментарий

  • 19.10.2010 в 2:53 пп
    Permalink

    Поздравляю с 50-летним юбилеем свадьбы.

Добавить комментарий


https://biceps-ua.com/

здесь topobzor.info

узнать больше