Дэкрэт. Мак. Адказнасць

Большасць наркаманаў ужываюць рэчывы опіумнай групы, здабытыя кустарным спосабам з насення маку. Узніклі злачынныя групы, якія займаюцца нелегальным аптовым увозам на тэрыторыю нашай вобласці насення маку з Украіны і рэалізуюць яго дылерам і наркаманам. Выяўленню і спыненню дзейнасці такіх груп перашкаджалі прабелы ў нашым заканадаўстве, адсутнасць нарматыўных падстаў для гэтага.
У 2013 годзе супрацоўнікі праваахоўных органаў Маларыцкага раёна канфіскавалі з абароту больш за 1,075 тоны насення маку. І гэта пры тым, што для патрэб харчовай прамысловасці вобласці ў год яго неабходна не больш за 4,5 тоны.
14 студзеня 2014 года Прэзідэнт РБ падпісаў Дэкрэт № 1 “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання абароту насення маку”, які ўступіў у дзеянне 1 лютага 2014 года.
Згодна з палажэннямі гэтага Дэкрэта за дзяржавай замацоўваецца выключнае права на ажыццяўленне аптовага гандлю насеннем маку. Рэалізоўвацца такое права будзе толькі юрыдычнымі асобамі, вызначаемымі Саветам Міністраў РБ.
Забараняецца рознічны гандаль насеннем маку ў магазінах плошчай менш за 50 кв. м (за выключэннем гандлёвых аб’ектаў спажывецкай кааперацыі, сельскіх магазінаў), на рынках, з выкарыстаннем гандлёвых аўтаматаў, разносным гандлем і гандлем па ўзорах. Таксама нельга захоўваць і перамяшчаць юрыдычным асобам, ІП і грамадзянам насенне маку з парушэннем умоў, вызначаных Дэкрэтам.
Так, за захоўванне і перамяшчэнне па тэрыторыі РБ фізічнай асобай больш за 2 кг насення маку, не расфасаванага ў спецыяльную ўпакоўку, прадугледжаны штраф ад 50 да 70 базавых велічынь з канфіскацыяй яго, а таксама транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для гэтых мэт, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца. Акрамя гэтага, фізічным асобам нельга ажыццяўляць любыя здзелкі з насеннем маку, якое не расфасавана ў спецыяльную ўпакоўку. За незахаванне такога патрабавання прадугле­джаны штраф у памеры ад 70 да 90 базавых велічынь.
За перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі юрыдычнай асобай ці ІП насення маку без заключэння дагавора куплі-продажу ці пастаўкі з упаўнаважанай арганізацыяй можа быць накладзены штраф у памеры 300 і 250 базавых велічынь. У такім выпадку канфіскуюць насенне маку і транспартныя сродкі, на якіх яго перавозяць.
Прадугледжана больш жорсткая адказнасць за паўторныя учыненні на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання такіх жа парушэнняў: на ІП штраф ад 250 да 500 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – ад 500 да 800 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Дэкрэт з’яўляецца своечасовым і будзе садзейнічаць больш эфектыўнай барацьбе праваахоўных органаў з наркаманіяй, а таксама з асобамі, што збываюць наркатычныя сродкі.
Юрый ФЕДАРУК, намеснік пракурора раёна.

Опубликовано в «ГЧ» 5.03.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://shah21.com.ua

optiontradingstrategies.net

www.eurobud.com.ua/metallocherepitsa-yaspis-polsha/