“Душа калектыву, выдатны арганізатар”

Працоўны калектыў Маларыцкага лясгаса на агульным сходзе шляхам галасавання вылучыў кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета па Маларыцкай выбарчай акрузе Наталлю Касянюк – намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце.
Наталля Касянюк пад­крэсліла, што для яе балаціравацца кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета адначасова адказна, ганарова і хвалююча. Аднак жанчына прывыкла штодзень аказваць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Праблемы людзей – гэта і яе праблемы. Наталля Міхайлаўна імкнецца заўжды параіць, падказаць, дапамагчы знайсці выйсце кожнаму, хто звяртаецца да яе, бо часам чалавеку проста немагчыма самастойна разабрацца ў складаных пытаннях. Яна з цікавасцю і павагай выслухоўвае розныя пункты гледжання і, толькі прааналізаваўшы ўсе “за” і “супраць”, прымае канчатковае рашэнне.За шчырасць, дабрыню, напорыстасць у дасягненні пастаўленай мэты Наталлю Касянюк і паважаюць у калектыве.
Наталля Міхайлаўна родам з в.Гусак. Закончыла Вялікарыцкую сярэднюю школу. Да моманту паступлення ў ВНУ некалькі месяцаў працавала пажарным вартаўніком у мясцовым лясніцтве. Затым была вучоба на юрыдычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Набыўшы спецыяльнасць “Правазнаўца”, некаторы час займала пасаду вядучага спецыяліста групы матэрыяльна-гаспадарчага забеспячэння аддзела адукацыі Маларыцкага райвыканкама. Пасля на працу перайшла ў лясгас.
Работа ідэолагам за некалькі гадоў пераканала Наталлю Касянюк у тым, што ключавы фактар яе поспеху — людзі. Таму сваёй асноўнай задачай на пасадзе намесніка дырэктара жанчына лічыць стварэнне камфортных умоў працы і адпачынку для ўсіх, хто знаходзіцца ў штаце лясгаса.
— Пераканана, што тое ж самае неабходна і для ўсіх жыхароў горада і раёна, — кажа Наталля Міхайлаўна. – Станоўчы вынік з’яўляецца толькі тады, калі на працу чалавек ідзе як на свята, калі яна прыносіць радасць і задавальненне.
У сваёй перадвыбарнай праграме Наталля Касянюк выдзяляе некалькі асноўных накірункаў. На першым месцы стаіць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця грамадзян.
-У выпадку абрання мяне дэпутатам пастараюся зрабіць усё для таго, каб і надалей забяспечыць добрую зарплату, законнасць і правапарадак. Буду імкнуцца стварыць належныя ўмовы для прыцягнення інвестыцый для развіцця прыдарожнага сервісу на Маларытчыне, паслуг аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму, малога і сярэдняга бізнесу, адкрыцця новых працоўных месцаў.
Наталля Міхайлаўна будзе працаваць і над пытаннямі паляпшэння якасці выкананых работ і аказання паслуг у розных сферах абслугоўвання, прыцягнення дзяцей і падлеткаў да ўдзелу ў экалагічных, добраахвотных працоўных і іншых акцыях.
Неабыякавая яна і да праблем моладзі ў пытаннях вольнага часу і працаўладкавання, а таксама да праблем найменш абароненых слаёў грамадства: інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.
Наталля Міхайлаўна пераканана, што народны абраннік – гэта ў першую чаргу той, хто служыць у імя чалавека і для чалавека.
* * *
«Душа калектыву, выдатны арганізатар», — кажуць пра Наталлю калегі. Да таго ж яна добрая спявачка, клапатлівая і спагадлівая дачка для бацькоў, добрая жонка і надзейны тыл для мужа Канстанціна, любімая матуля для сына Лукі, надзейны памочнік для суседзяў, цудоўная гаспадыня і кветкавод (ёсць дамашняя міні-аранжарэя), цікавы субяседнік… У вольны час любіць Наталля Міхайлаўна з вудачкай пасядзець з сынам на беразе вадаёма. Між іншым, гэтым захапляецца ўжо больш за 20 гадоў.
Стыхія Наталлі Касянюк – гэта лес. Без яго жанчына не ўяўляе свайго жыцця. Унутры яе даўно, моцна і глыбока сядзіць лясны ген. Хоць і спрабавала з ім змагацца, але ўсё дарэмна. Прадзед, дзед, бацька і маці, многія родныя так ці інакш звязаны з лесам. Дынастыя ляснічых у іх сям’і налічвае ўжо больш за сто гадоў.
А яшчэ Наталля Міхайлаў­на – прыхільніца здаровага ладу жыцця. Без яе ўдзелу таксама не абыходзіцца ні адна спартакіяда, ні адно культурна-масавае мерапрыемства.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Наталля Касянюк,намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маларыцкага лясгаса.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 7.03.2014 г.

Добавить комментарий


раскрутка сайтов в киеве

https://monaliza.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!