Сугучча сэрцаў

Маларыцкая ЦБС пачала рэалізоўваць праект “Маларыта на скрыжаванні культур”, які прымеркаваны да Года гасціннасці. У яго рамках прадугледжана правядзенне розных цікавых мерапрыемстваў.
— Маларытчына – рэгіён шматнацыянальны, — кажа Марыя Жыгалава, доктар педагагічных навук, прафесар Брэсцкага дзяр­жаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, адна з першых даследчыкаў этнавітальнасці і мульцікультурнасці нашага раёна. – Тут мірна спрадвеку побач працуюць, радуюцца і сумуюць, гадуюць дзяцей прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і народнасцей. На Маларытчыне не толькі беларусы, рускія, украінцы, палякі, яўрэі жывуць па-суседску, узбагачаючы адзін аднаго сваімі нацыянальнымі традыцыямі, стравамі, абрадамі, звычаямі, песнямі. Наш край шчыра, як маці, прыняў прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей і народнасцей, стаў для іх другім родным домам. Аднак прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей і народнасцей не асіміляваліся, а захавалі ідэнтыч­насць, знаходзяць свой шлях суісна­вання, жывучы побач і развіваючы культуру сваёй краіны. Пры гэтым адбываецца ўзаемаўплыў і ўзаемаўзбагачэнне. Кожная з нацыянальнасцей, што пражывае на Маларытчыне, паўтаруся, зберагла, захавала свае традыцыі і паспяхова пазіцыяніруе іх у нашым соцыуме. Культура іх самабытная, багатая, запамінальная і яркая. Яна дапамагае кансалідаваць наша грамадства ў адно маналітнае цэлае.
Для наведвальнікаў у абане­менцкім аддзеле арганізавана выстава “Сугучча сэрцаў: Беларусь – Украіна”. Тут прадстаўлены мастацкая літаратура на ўкраінскай мове, фотаальбомы, ілюстраваныя нарысы.
— Раней у нас былі цесныя культурныя сувязі з калегамі з Ратнаўскага раёна, — кажа Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу. – Асабліва плённымі стасункі былі ў сярэдзіне-другой палове 80-ых гадоў мінулага стагоддзя. Пастаянна праводзіліся сустрэчы, семінары. Была таксама сумесная вучоба, абмен вопытам. На жаль, пасля распаду СССР усё перарвалася.
* * *
Выстава выклікала цікавасць у наведвальнікаў раённай бібліятэкі.
— Я не магла не спыніцца ля паліцы, каб не праглядзець некаторыя кнігі, — кажа Лідзія Мірчук, кіраўнік спраў Хаціслаўскага сельвыканкама. – Прыцягнулі ўвагу маляўнічыя фотаальбомы. Зацікавіла таксама літаратура пра Ратнаўскі раён. Жывем жа побач, але пра суседзяў ведаем не так і многа. Выстава якраз і дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з тым шматлікім багаццем, якое маюць нашы суседзі.
Праект “Маларыта на скрыжа­ванні культур” дазволіць маларытчанам бліжэй судакрануцца з такім феноменам, як культура пагранічча, наблізіцца да яе вытокаў, пашырыць кругагляд.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Лідзія Мірчук, кіраўнік спраў Хаціслаўскага сельвыканкама, знаёміцца з выставай “Сугучча сэрцаў: Беларусь – Украіна”, якая арганізавана ў раённай бібліятэцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 7.03.2014 г.

Добавить комментарий


Шторы в спальню http://shtory.ua
progressive.ua/facebook/

best-cooler.reviews/best-marine-cooler-reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!