У галерэі славы – партрэт Дар’і Домрачавай

Сяргей Бескаравайны, мясцовы мастак, папаўняе серыю партрэтаў праслаўленых спартсменаў і людзей Маларытчыны. Яго работы цяпер знаходзяцца ў галерэях СШ №2, раённага фізкультурна-спартыўнага комплексу. З-пад пэндзля майстра раней ужо выйшлі партрэты Юліі Несцярэнкі, Сяргея Мартынава, Леаніда Тараненкі і іншых вядомых беларускіх спартсменаў.

Зусім нядаўна з’явіўся яшчэ адзін. На ім — Дар’я Домрачава, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі. Партрэт праслаўленай біятланісткі нядаўна перададзены Міхаілу Улезлу, дырэктару дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна. Ён размешчаны ў галерэі славы. Акрамя таго, аформлены ўжо асобны стэнд.
— Яна – арыенцір для ўсіх нас, — сказаў Міхаіл Міхайлавіч. – На Дар’ю Уладзіміраўну неабходна раўняцца, з яе трэба браць прыклад.
— Мяне не пакінула абыякавым трохразовая перамога Дар’і Домрачавай на зімовай алімпіядзе ў Сочы, — адзначыў Сяргей Аляксандравіч. – Я не мог не намаляваць партрэт спартсменкі. Дар’я здзейсніла своеасаблівы подзвіг, праславіла Беларусь.
Сяргей Бескаравайны, па яго словах, з Дар’яй Домрачавай асабіста не знаёмы. Таму фотаздымак, з якога ствараўся партрэт, выбіраў доўга.
— Галоўнае, каб праз яго можна было адчуць характар спартсменкі, — падкрэсліў мастак. – У Дар’і адкрыты твар, прыгожыя вочы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сяргей Бескаравайны, мастак, перадае партрэт Дар’і Домрачавай у галерэю славы дырэктару дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна Міхаілу Улезлу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 7.03.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


profvest.com

куда вложить деньги в 2015 году

www.profvest.com