Аквааэробіка «спальвае» калорыі

Многія дзяўчаты і жанчыны, якія наведваюць універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына”, ахвотна карыстаюцца такой паслугай, як аквааэробіка. Зоя Аўдзяюк, інструктар, умее зацікавіць аматараў гэтага віду фізічных практыкаванняў у вадзе. Яна ўмела падбірае музыку, комплекс практыкаванняў.
Чым карысная аквааэробіка? Гэта практычна адзіны від фізічных практыкаванняў, разам з плаваннем, які аказвае станоўчы ўплыў на працэс пазбаўлення ад цэлюліту. Спальванне калорый, а значыць і пахудзенне, пры аквааэробіцы ідзе намнога хутчэй. Аквааэробіка трэніруе сардэчна-сасудзістую сістэму. Яна карысная для тых, у каго артрыт, захворванні шыйнага і паяснічнага аддзелаў пазваночніка, атлусценне, а таксама тым, хто перанёс інсульт.
Аквааэробіка ўмацоўвае мышцы, павышае вынослівасць і супраціўляльнасць арганізма. Пры трэніроўках у вадзе стымулюецца вяртанне вянознай крыві назад у сэрца, што не дае застойвацца крыві, асабліва ў ніжніх, тромбанебяспечных канечнасцях. Таму аквааэробіка адзін з лепшых відаў аэробнай нагрузкі для тых, у каго варыкоз.
Падрыхтавала Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: “Вада – лепшы памочнік у барацьбе з лішнімі калорыямі”, — сцвярджаюць тыя, хто займаецца аквааэробікай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 12.03.2014 г.

Добавить комментарий


russ-love.com

topobzor.info

www.webterra.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!