Сяляне прыступілі да палявых работ

Галоўны аграном СВК “Хаціслаўскі” Андрэй Курдзюк, для якога гэтая пасяўная ўжо чацвёртая, заўважыў, што сёлета, у адрозненне ад мінулых гадоў, асабліва 2013-га, прырода зрабіла аграрыям добры падарунак: яна паспрыяла таму, каб пачаць сяўбу, а разам з ёй і іншыя палявыя работы.
У СВК “Хаціслаўскі” ўжо некалькі дзён запар сеюць раннія яравыя культуры, пад якія плануецца заняць 1000 га.
Каб скарыстацца спрыяльнымі ўмовамі, не ўпусціць аптымальных тэрмінаў, на пасяўной будзе занята 6 энерганасычаных трактароў.
— Працуем увесь светлавы дзень, да 21 гадзіны — кажа Андрэй Пятровіч. – Прадугледжаны абеды для занятых на сяўбе.
Разам з пасяўной у гаспадарцы вядуць і падкормку азімых зерневых, шматгадовых траў, рапсу. Паралельна ідзе сяўба аднагадовых культур на зялёны корм, а таксама ўнясенне арганікі. На гэтых работах заняты партнёры з райаграпрамтэхнікі.
Па стану на 11.03.2014 г. у “Хаціслаўскім” было пасеяна ўжо 356 гектараў яравых зерневых, падкормлена 196 гектараў азімых зерневых, 311 гектараў рапсу, 30 гектараў шматгадовых траў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: механізатар Уладзімір ЯЎТУШЫК, які заняты на сяўбе яравых.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 15.03.2014 г.

Добавить комментарий


стромбафорт цена

система поливу
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!