Творчыя калектывы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Сёння ў нашай хаце свята”

Журы абласнога агляду-конкурсу творчых аб’яднанняў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Сёння ў нашай хаце свята”, які праводзіцца ў рамках рэспубліканскага конкурсу “Беларускі вянок”, нядаўна пабывала ў Маларыце. Прычым трапіла яно на сапраўды цікавую, каларытную канцэртную праграму, якую падрыхтавалі навучэнцы Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
З першых хвілін канцэрта зарад пазітыву гледачам, а ў зале, акрамя кампетэнтнага журы і групы падтрымкі – навучэнцаў ліцэя, былі яшчэ і госці – старшакласнікі Хаціслаўскай школы, падарылі ўдзельнікі ансамбля народнай песні “Добры настрой”. Юнакі на мілагучнай роднай мове павіталі ўсіх шчырай песняй “Добрыя людзі”. А за імі на сцэну выйшлі ўдзельнікі агіттэатра “Аграрыі”. Песнямі, вершамі, эстраднымі мініяцюрамі яны знаёмілі з тымі прафесіямі, якія можна набыць у ліцэі, распавядалі пра жыццё навучальнай установы, яе поспехі і адначасова запрашалі ў свой ліцэй “маладое папаўненне” – заўтрашніх выпускнікоў школ. Нечаканым сюрпрызам для ўсіх стала выступленне ў стылі рэп навучэнца прафесійнага ліцэя Уладзіміра Ківачука, які ў аўтарскім творы трапнымі словамі пастараўся расказаць аб буднях і святах навучальнай установы.
Яркім сведчаннем таго, што ў прафесійным ліцэі вучацца таленавітыя юнакі, якія не толькі авалодваюць вельмі важнымі для краіны сельскагаспадарчымі прафесіямі, але і здольныя на творчасць, стала намінацыя “Ад прадзедаў спакон вякоў…”. Фальклорная група “Вытокі” пры дапамозе калектыву раённага Цэнтра народнай творчасці і, у прыватнасці, народнай мастрыхі Сцепаніды Сцепанюк, паказала фальклорную замалёўку “Вандроўка за “Кажушком”. На сцэне разгарнулася цэлая пастаноўка сустрэчы юнакоў з сапраўдным прафесіяналам ткацкай творчасці, у час якой хлопцы паказалі і свае навыкі ў ткацкай справе. Вобразнасць, самабытнасць і асаблівы каларыт надалі пастаноўцы тканыя нацыянальныя касцюмы, арыгінальныя дэкарацыі.
Убачанае і пачутае задаволіла журы, пакінула добрыя ўражанні.
Дырэктару прафесійнага ліцэя Станіславу Лешчуку быў уручаны дыплом Міністэрства адукацыі РБ за ІІ месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час канцэртнай праграмы.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 19.03.2014 г.

Добавить комментарий


капельное орошение

продвижение сайтов
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!