“Анёлы” — лепшыя ў краіне!

Беларуская асацыяцыя інтэлектуальных гульняў “Дзеці БЛІК” падвяла вынікі работы за мінулы год. Каманда юных знаўцаў “Анёлы” Маларыцкай раённай гімназіі, трэнерам якой з’яўляўся Леанід Лук’янчук, настаўнік тэхнічнай працы, прызнана лепшай у краіне.
— У выніковай табліцы за 2013 г. па выніках усіх праведзеных гульняў “Анёлы” сталі лепшымі сярод юніёраў з малых гарадоў Беларусі (з насельніцтвам за 230 тысяч чалавек), — кажа Леанід Лук’янчук. – Пачынаючы з дэбютнага для нас 2010 г., каманды па інтэлектуальных гульнях раённай гімназіі 4 разы прымалі ўдзел у фіналах чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў (катэгорыі ювеналы і юніёры). Найбольш значнымі дасягненнямі “Анёлаў” лічу “золата” на міжнародным турніры “Несцерка-2013”, другое месца ў гульні “Што? Дзе? Калі?”, якія праходзілі ў Светлагорску (2013 г.) і Гомелі (2013 г.), чацвёртае месца ў “Сваёй гульні” (2013г.).
Каманда “Анёлы” складалася з 6 чалавек. Адзін з іх, Іван Андрайчук, цяпер – вучань 11 “Б” класа Маларыцкай раённай гімназіі, 5 астатніх – ужо студэнты ВНУ. Мікіта Сацюк (капітан каманды) і Юрый Уласюк вышэйшую адукацыю атрымліваюць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Яўген Салавей – у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Барыс Шугала – у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Дзмітрый Юхімук – у Маскоўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імя М. Пірагова.
* * *
Леанід Лук’янчук падрыхтоўкай каманд да ўдзелу ў гульнях “Што? Дзе? Калі?” пачаў займацца 10 гадоў таму. Штогод ён трэніруе 4-5 каманд, якія прымаюць удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх інтэлектуальных спаборніцтвах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Леанід ЛУК’ЯНЧУК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.03.2014 г.

Добавить комментарий


https://progressive.ua

viagraon.com

www.cl24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!