Жывая класіка

У Маларыце прайшоў раённы тур ІІ міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У творчым спаборніцтве, арганізатарам якога сталі міністэрствы адукацыі і навукі, культуры Расійскай Фэдэрацыі, фэдэральныя агенцтвы па друку і масавых камунікацыях, па міжнароднаму гуманітарнаму супрацоўніцтву, урад Масквы пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі і культуры Беларусі, прынялі ўдзел вучні шостых класаў з 14 устаноў адукацыі Маларытчыны. 20 юных чытальнікаў дэкламавалі празаічныя творы рускіх і замежных аўтараў на рускай мове. Кампетэнтнае журы, уважліва выслухаўшы сцэнічныя выступленні (працягласць – не больш за 5 хвілін), у час якіх выкарыстоўвалася музычнае суправаджэнне, дэкарацыі і касцюмы, вызначыла траіх пераможцаў.
— На нашу думку, — кажа Тамара Коцелева, член журы раённага туру, — найбольш поўна ў вобразную сістэму і сэнсавую структуру твораў здолелі пранікнуць Станіслаў Ярашук, шасцікласнік з раённай гімназіі, а таксама Карына Сай і Вадзім Герман з СШ №1. Не пакінула журы абыякавым і выступленне Арцёма Кірычука з Хаціслаўскай СШ. Між іншым, пры падвядзенні вынікаў творчага спаборніцтва ўлічвалася: артыстызм выканання, уменне трымацца на сцэне, выразнасць, дакладнасць маўлення.
Станіслаў Ярашук, Карына Сай і Вадзім Герман у сакавіку будуць прадстаўляць раён на рэгіянальным туры ІІ міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Станіслаў Ярашук, шасцікласнік з раённай гімназіі, дэкламуе ўрывак з апавядання Ю.Якаўлева “Настаўнік”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.03.2014 г.

Жывая класіка: 1 комментарий

  • 24.03.2014 в 8:59 пп
    Permalink

    Что не сделал русский штык….

Добавить комментарий


www.agroxy.com

www.www.xn----7sbajornvhu8c.com.ua

www.best-cooler.reviews/best-coleman-cooler-for-sale/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!