“Дай, Джына, лапу мне…”

Вясною ўсё радуе душу: і добрае надвор’е, і шчырыя ўсмешкі, і прыемныя сустрэчы. Адна з такіх сустрэч прайшла ў ДзУА “Замшанскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа”. У госці да дзяцей прыехалі ваенна­служачыя Маларыцкага пагранатрада. Адна справа бачыць пагранічнікаў недзе на службе і зусім іншая – у неафіцыйнай абстаноўцы, калі ў іх ёсць час расказаць аб сваёй нялёгкай рабоце. Пагранічнікі паказалі дзецям многае са свайго арсеналу, прывезлі тыя рэчы, якія дапамагаюць ім выяўляць парушальнікаў мяжы – біноклі, зброю, наручнікі, прыборы начнога бачання. Усё гэта дзеці маглі патрымаць у руках. А колькі добрых фотаздымкаў атрымалася, імі хлопчыкі і дзяўчынкі, безумоўна, будуць ганарыцца. Але самым мілым госцем школьнікаў стала лабрадор Джына – разумны і абаяльны сабака, які разам з людзьмі служыць на мяжы. Як трэба выхоўваць чацвераногага сябра для службы, як сабака працуе, колькі гадоў нясе сваю службу, як яму жывецца “на пенсіі” – на ўсе гэтыя пытанні дзеці цяпер ведаюць адказы. А самым цікавым было паглядзець, як Джына працуе. Не кожны артыст можа заслужыць такія апладысменты, якімі сустракалі школьнікі Джыну.
Сустрэча ўразіла кожнага. І гэтыя ўражанні захаваць у памяці дапамогуць фотаздымкі з гасцямі сустрэчы.
Надзея Дзем’янюк, настаўніца ДзУА “Замшанскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа.

 Опубликовано в «ГЧ» 19.03.2014 г.

Добавить комментарий


agroxy.com

np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!